Чыноўнікаў папярэджвалі, што можа ўзнікнуць дэфіцыт папулярнага тавару, але яны адмаўлялі гэта. Цяпер зразумелы маштаб недабору
17 студзеня 2025 у 1737108180
Алексей Стефанович, "Беларусы и рынок""⠀
У Беларусі ў 2024 годзе сабралі амаль на мільён тон менш бульбы, чым у 2023-м. Гэта звесткі Белстата, піша выданне «Беларусы і рынак». Нагадаем, у мінулым месяцы Саўмін увёў абмежаванні на вываз гэтага караняплода з краіны.
Якая сітуацыя з бульбай
Паводле звестак Белстата, у 2024-м сабралі 3,1 млн тон бульбы. За год да гэтага - 4,021 млн тон.
Нагадаем, у снежні 2024 года ўрад Беларусі ўвёў ліцэнзаванне вывазу бульбы за межы краіны. Прэм'ер Раман Галоўчанка ў канцы мінулага месяца заяўляў, што ніякага непакою што да бульбы няма. А ліцэнзаванне, маўляў, увялі для рэгулявання таварных патокаў.
Раней фермеры папярэджвалі, што ў Беларусі могуць узнікнуць перабоі з бульбай. Прадстаўнікі сельскай гаспадаркі казалі, што яе гадаванне стала стратным праз стрымліванне цэн. У выніку некаторыя гаспадаркі зменшылі плошчы пад пасадку бульбы, што ў выніку можа прывесці да дэфіцыту.
Пры гэтым дзяржаўныя СМІ і Мінсельгасхарч раней заяўлялі, што сабранага ўраджаю бульбы сёлета будзе дастаткова для задавальнення патрэбаў унутранага рынку, а таксама для экспарту, у першую чаргу ў Расію.
Што наконт гародніны і іншых культур
У 2024 годзе прыкладна на ўзроўні 2023-га засталася вытворчасць гародніны - 2,8 млн тон.
А вось культура-рэкардсмен - гэта рапс. У 2023-м яго вытворчасць вырасла на 11,5% да 900 тыс. тон. Летась сельгаспрадпрыемствы дадалі 15,8% і перавысілі збор у 1 млн тон.
Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 8,3 млн тон, або на 8,8% больш, чым у папярэднім годзе. Цукровых буракоў - 5 млн тон (на 2,2% больш).
Якая сітуацыя па малаку і курыных яйках
У гаспадарках усіх катэгорый выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1 824,8 тыс. тон, што на 2,6% больш, чым у 2023 годзе. Малака - 8 749,7 тыс. тон (на 5% больш), яек атрымалі 3 713,3 млн штук (на 8% больш).
Агулам вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў цяперашніх цэнах у 2024 годзе склала 36,3 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні з 2023 годам у супастаўных цэнах на 3,4%.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі занялі Мінская (26,4%) і Брэсцкая (23%) вобласці, далей ідуць Гродзенская (18,3%), Гомельская (11,3%), Віцебская (11%) і Магілёўская (9,9%) вобласці.
Чытайце таксама