Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ціханоўскі расказаў, ці хацеў бы пагаварыць з новымі гаспадарамі ягонай мінскай кватэры — яе прадалі з аўкцыёну два гады таму
  2. У Беларусі працягвае набіраць абароты кадравы «голад». Такога дэфіцыту работнікаў у краіне яшчэ не было
  3. Поўдзень залье, на поўначы чакаецца нешта яшчэ цікавейшае. На Беларусь ідзе магутны цыклон — абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
  4. Сёння дзень нараджэння аднаго з самых знакамітых выхадцаў з Беларусі. Яго карціны прадаюць за мільёны даляраў — пазнаеце іх?
  5. «Стараюцца затрымаць усіх, хто засвяціўся». Сілавікі атрымалі загад актыўней затрымліваць удзельнікаў пратэстаў 2020-га — BELPOL
  6. Воскресенский рассказал, как комиссия голосовала по вопросу освобождения Тихановского
  7. В ISW увидели взаимосвязь между самоубийством министра транспорта РФ и операцией СБУ «Паутина» — рассказываем
  8. Яшчэ ў аднаго палітвязня, відаць, «адціснулі» нерухомасць. Знайшліся ахвочыя купіць — яны зладзілі «бойку»
  9. «Человеку хочется прикоснуться к миру люкса». Как одевается личный врач Лукашенко
  10. Заклік Лукашэнкі маліцца на ўладу — гэта не агаворка і не жарт, а небяспечны сігнал. Меркаванне
  11. «Люстэрка» адзначае чацвёрты дзень нараджэння — і гэта сумная навіна. Вось чаму
  12. «Вясна»: Сілавікі актыўна затрымліваюць беларусаў, якія трапілі ў кадры дакументальнага фільма пра пратэсты
  13. Ціханоўскі адказаў на крытыку яго звароту з папрокамі беларусаў у пасіўнасці. Вось яго пазіцыя
  14. Скандал в Минском колледже искусств: бывший студент обвинил преподавателя в сексуализированном насилии. Тот все отрицает
  15. Закране і прыватны сектар. У Беларусі хочуць заканадаўча ўвесці ўсеагульную аднадзённую павіннасць для прывучэння да «парадку»
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.