Опубликовано 11 мая 2024 в 10.41
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-read.space/news/cellar/68011.html    

Экс-тэлевядучы выклаў рэбус з падручніка для пачатковай школы. Паспрабуйце разгадаць

Былы тэлевізійны вядучы Антон Мартыненка выклаў у сацыяльнай сетцы Х фота задачы з падручніка па беларускай мове для другога класа сярэдняй школы і прапанаваў сваім падпісчыкам даць слушныя адказы, але рады далі не ўсе. Паспрабуйце і вы.

Заданне па беларускай мове з падручніка для другога класа. Фота: twitter.com/MartynenkoAnton
Заданне па беларускай мове з падручніка для другога класа. Фота: twitter.com/MartynenkoAnton

«Колькі рэбусаў разгадалі? Я адзін», — напісаў былы тэлевядучы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. У каментарах ён паведаміў, што гэта заданне з падручніка па беларускай мове для другога класа.

Вучням прапануецца разгадаць рэбусы, выкарыстоўваючы прыназоўнікі. У каментарах да допісу Мартыненкі рады задачы далі не ўсе карыстальнікі. Паспрабуйце і вы! Слушныя (і памылковыя) адказы можна пашукаць на старонцы Антона Мартыненкі.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO