Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. В Беларуси «взбесились» цены на товары. Эксперт прогнозирует, что ближайшие месяцы ситуация ухудшится
  2. «Хотел спасти хотя бы какое-то количество людей». Поговорили с дочкой задержанного беларуса, который отправлял данные в «Беларускі Гаюн»
  3. «Не 3 гады, а 33 жыцця». Супруга экс-журналиста «президентского пула» Дмитрия Семченко подтвердила его выход на свободу
  4. Прогноз по валютам: ждать ли доллар снова по 3 рубля? Неожиданное решение США
  5. Главу фонда BYSOL Андрея Стрижака обвинили в рассылке непрошеных фото своих гениталий женщинам. Он признал это и отреагировал
  6. «До 2000 беспилотников за ночь»: через несколько месяцев российские удары по Украине станут шокирующе массированными — ISW
  7. Это заболевание будет существовать вечно. Однажды оно уничтожило до трети населения Европы — рассказываем
  8. Заместитель Келлога рассказал, как под водку проводил с Лукашенко переговоры об освобождении политзаключенных


Беларускія чыноўнікі працягваюць шукаць аптымізм у агульным адмоўным стане беларускай эканомікі. Нядаўна міністр эканомiкi знайшоў яго ў росце намінальнага ВУП у бягучых цэнах у доларавым эквіваленце. Эканамічная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай патлумачыла, што з гэтымі дадзенымі не так. 

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY

«За 11 месяцаў 2022 года тэмп росту ВУП склаў больш за 107 працэнтаў і дасягнуў 62 мільярды долараў», — заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

У свеце ВУП не параўноўваюць год да года ў бягучых цэнах, бо гэта не ўлічвае інфляцыю, а таму не мае вялікага сэнсу, кажуць эканамісты з Офіса Ціханоўскай. На дынаміку намінальнага ВУП у доларавым эквіваленце ўплывае, па-першае, дынаміка намінальнага ВУП у рублёвым эквівалеце. У 2022 годзе ён вырас праз высокі рост цэн, хаця фізічны аб’ём ВУП за 11 месяцаў скараціўся на 4,7% год да года. Па-другое, на яго ўплывае курс беларускага рубля да долара, які ў мінулым годзе абясцэніўся на 3%.

Вось і атрымліваецца, што цэны ў Беларусі павялічыліся настолькі, што нягледзячы на падзенне фізічнага выпуску і абясцэньванне беларускага рубля да долара намінальная вартасць ВУП вырасла.

— Але нават у выпадку паказчыка, які маніпулятыўна выбраў міністр эканомікі для ацэнкі стану эканомікі ў 2022 годзе, сітуацыя выглядае не на яго карысць. На піку — у 2014 годзе — ВУП Беларусі складаў 79 млрд долараў. Атрымліваецца, што восем гадоў пасля, у 2022 годзе, ён быў прыкладна на 8% меншы (паводле дадзеных Нацбанка, за 12-месячны перыяд з кастрычніка 2021 года да верасня 2022-га), — тлумачаць у Офісе і нагадваюць пра пастаўленую раней задачу нарасціць ВУП да 100 млрд долараў у 2025 годзе, і што гэта наўрадці атрымаецца.

График подготовлен экономической командой Офиса Светланы Тихановской
График подготовлен экономической командой Офиса Светланы Тихановской

Для параўнання роста эканомікі ў часе выкарыстоўваецца рост рэальнага ВУП, іншымі словамі, фізычнага выпуска або ВУП у пастаянных цэнах.

Давайце разбірацца, як па гэтым паказчыку насамрэч выглядаюць справы. Па-першае, з 2014 года Беларусь перажыла тры рэцэсіі — у 2015−2016 гадах, а таксама ў 2020 і 2022 гадах. У выніку ВУП Беларусі ў пастаянных цэнах ў 2022-м быў на 3% меншы, чым у 2014-м. «Можа таму ў рэжыма ўсё ніяк не атрымліваецца павялічыць заробкі і дабрабыт беларусаў?» — задаюцца пытаннем эканамісты.

График подготовлен экономической командой Офиса Светланы Тихановской
График подготовлен экономической командой Офиса Светланы Тихановской

А вось намінальны ВУП у доларавым эквіваленце служыць для параўнання памераў розных эканомік у адным і тым жа часе. І калі глядзець на памеры эканомік, то эканоміка Беларусі мае амаль аднолькавы памер, што і эканоміка Літвы (68 і 66 млрд долараў адпаведна), у якой пражывае ў тры разы менш людзей, і ў 10 разоў меншая за эканоміку Польшчы (679 млрд долараў), дзе пражывае ў чатары разы больш людзей.

— Для ўсіх было б лепш, калі б міністр казаў праўду, што Беларусь ужо шмат гадоў знаходзіцца ў стагнацыі (якая пачалася задоўга да пратэстаў 2020-га, сектаральных санкцыяў 2021-га і вайны 2022-га). Мо тады б і рашэнні ў эканоміцы прымаліся на карысць беларусаў, а не дзеля падману і далейшага закручвання гаек у палітычных мэтах.