Опубликовано 21 сакавiка 2024 у 10.56
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-read.space/news/economics/63954.html    

Праца беларускіх чыноўнікаў у дзеянні: 21 сакавіка апублікавалі спіс аўто пад павышаны падатак і патрабуюць аплаціць яго за два дні

Урад зацвердзіў прапанаваны МПЗ спіс мадэляў аўто павышанай камфортнасці, за якія трэба будзе плаціць транспартны збор у дзесяціразовым памеры. Плаціць яго трэба як арганізацыям, так і фізічным асобам. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён пачынае дзейнічаць задняй датай — з пачатку 2024 года. Тым часам падатковая падганяе кампаніі з выплатай транспартнага падатку, гэта трэба зрабіць да 22 сакавіка.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Спіс транспартных сродкаў павышанай камфортнасці ўключае мадэлі 17 аўтабрэндаў. З гэтага года на пералічаныя аўто, не старэйшыя за тры гады, трэба будзе плаціць збор у дзесяць разоў вышэй за стандартны.

Раней МПЗ паведамляла, што арганізацыі, у якіх ёсць аўто павышанай камфортнасці, ужо мусяць унесці аванс у кошт пагашэння павялічанага ў 10 разоў транспартнага падатку. Гаворкі пра фізічныя асобы тады не ішло. Аднак у пастанове Саўміна «Пра транспартныя сродкі павышанай камфортнасці», якую 20 сакавіка падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, няма акцэнту на юрыдычных або фізічных асобах. З гэтага можна зрабіць выснову, што, аплачваючы падаткі, на зацверджаны пералік могуць арыентавацца ўсе ўладальнікі такіх аўтамабіляў.

Пералік транспартных сродкаў павышанай камфортнасці:

Марка транспартнага сродку Мадэль (версія) транспартнага сродку незалежна ад тэхнічных характарыстык і камплектацыі
1. Audi A8*, Q8*, R8*, RS6*, RS7*, RSQ8*, S8*, SQ8*
2. Aston Martin Увесь мадэльны шэраг
3. Aurus Увесь мадэльны шэраг
4. Bentley Увесь мадэльны шэраг
5. BMW 7*, 8*, M5*, M6*, M7*, M8*, X6*, X7*, XM*
6. Bugatti Увесь мадэльны шэраг
7. Cadillac Escalade
8. Ferrari Увесь мадэльны шэраг
9. Lamborghini Увесь мадэльны шэраг
10. Land Rover Range Rover

Range Rover Sport

11. Lexus LC*, LS*, LX*
12. Maserati Увесь мадэльны шэраг
13. McLaren Увесь мадэльны шэраг
14. Mercedes-Benz AMG Е*, AMG S*, AMG SL*, AMG G*, AMG GT*, AMG GLE*, AMG GLS*, G*, GLE Coupe*, GLS*, S*, SL*, Maybach*
15. Porsche Увесь мадэльны шэраг
16. Rolls-Royce Увесь мадэльны шэраг
17. Toyota Land Cruiser 300

Sequoia

«*» азначае, што павышаны падатак будуць спаганяць з мадэляў (версій, серый, класаў) транспарту, найменне якіх пачынаецца з названых знакаў ці словаў.

У МПЗ тлумачаць, што насельніцтву транспартны падатак за 2024 год трэба будзе плаціць у 2025-м.

Нагадаем, пра транспартны падатак раней выказваўся Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, плаціць за дарогі мусяць тыя, хто па іх перамяшчаецца: «Нейкую капейку заплацілі, і ўжо гвалт на ўсю рэспубліку: „Ах, многа“».

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO