«Альфа-Банк» папрасіў кліентаў паведамляць пра паездкі за мяжу. Гэта патлумачылі дадатковай абаронай ад блакавання карткі, калі па ёй зафіксуюць «падазроныя аперацыі».
Паведамленне з такім папярэджаннем кліенты заўважылі ў аплікацыі «Альфа-Банка». Кліентам прапанавалі паведамляць у банк пра паездкі за мяжу, каб не было блакаванняў «праз падазроныя аперацыі».
У банку патлумачылі, што гэта дадатковая абарона ад блакавання, калі па картцы пачнуцца нехарактэрныя спісанні.
Спецыялісты растлумачылі, што гэта звязана з магчымымі выпадкамі махлярства — іх немалая частка здзяйсняецца з-за мяжы або ў інтэрнэце. Таму большасць выпадкаў блакавання картак звязаная з правядзеннем аперацый за мяжой.
— Калі па картках пачынаюць адбывацца нехарактэрныя спісанні, аперацыі могуць быць прыпыненыя да разбіральніцтва. У гэтым выпадку банк аператыўна звязваецца з кліентам і ўдакладняе, ці ён праводзіў аперацыі, каб выключыць факты махлярства.
Калі кліенты выязджаюць за межы краіны (напрыклад на адпачынак), «Альфа-Банк» рэкамендуе папярэдзіць пра гэта.
— У гэтым выпадку мы фіксуем інфармацыю пра краіну знаходжання і даты знаходжання, што дазваляе максімальна дакладна кваліфікаваць транзакцыі і не турбаваць чалавека на адпачынку.
Калі здарылася так, што картку заблакавалі, банк раіць звязацца з кантакт-цэнтрам праз чат у мабільнай праграме INSNC або чат-бот у Telegram — спецыялісты дапамогуць разабрацца ў сітуацыі.
Чытайце таксама