«Хапун» на рынку нерухомасці ў Мінску скончыўся, патаннелы даляр не перакрывае дарагіх крэдытаў, а забудоўшчыкі трымаюць цэны і па-ранейшаму робяць выгляд, што ўмовы не змяніліся. Але травень усё расставіць на месцы, піша экспертка рынку нерухомасці Наталля Літоўская ў тэлеграм-канале «Литовская о жилье».
Па водле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва на раніцу 30 красавіка, за красавік у Мінску былі заключаныя 1188 угодаў з кватэрамі, пакоямі і долямі. Хутчэй за ўсё, па выніках месяца іх колькасць складзе каля 1400, прагназуе Наталля Літоўская.
«Хапун» мінуў, танны даляр ужо не перакрывае дарагіх крэдытаў. «Яшчэ травень у гэтым рэжыме — і неабходнасць актыўна гандлявацца стане відавочнай для ўсіх удзельнікаў рынку», — напісала экспертка па нерухомасці.
Тым не менш, відаць, дэвелаперы вераць у народную плацежаздольнасць — і таму не спяшаюцца пераглядаць цэны на квадратныя метры.
«Попыт падае, на новабудоўлі ў тым ліку — але забудоўшчыкі ідуць супраць хвалі, не змяняючы цэннікі і дзе-нідзе нават падымаючы», — падкрэсліла экспертка.
Чытайце таксама