Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі згадаў Беларусь падчас перадвыбарчага выступу ў Торуні. Ён заклікаў прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў папярэдняй кіроўнай парыі, заўважыў MOST.
— Я ведаю, вы больш не хочаце слухаць пра маіх канкурэнтаў. Я сам стаміўся пра іх слухаць. Паскорым прыцягненне да адказнасці. Не дазволім ім усім уцячы ў Беларусь. Ведаеце, чаму трэба паскорыць гэты працэс? Па-першае, таму што яны разбуралі дзяржаву. Хопіць разбураць дзяржаву і дзяржаўныя органы, ганьбіць Польшчу, — прыводзіць яго словы агенцтва PAP.
Уцёкі ў Беларусь можа выкарыстоўвацца як фігура мовы пасля таго, як у траўні 2024 года стала вядома, што польскі суддзя Томаш Шміт, які меў доступ да матэрыялаў пад грыфам «сакрэтна», уцёк у Беларусь, папрасіў там палітычнага прытулку і склаў з сябе судзейскія паўнамоцтвы. Ён пачаў працаваць з беларускімі прапагандысцкімі медыя. У Польшчы ён абвешчаны ў вышук.