Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


/

У беларусаў наперадзе доўгія выходныя ў траўні — у Мінпрацы расказалі, як будзем працаваць і адпачываць у наступным месяцы.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

«На травень выпадае два святочныя дні — свята працы (1 траўня) і Дзень Перамогі (9 траўня). Гэтыя даты ў нашай краіне прызнаныя афіцыйнымі выходнымі», — нагадваюць у Мінпрацы. Атрымліваецца, што ў чацвер, 1 траўня, беларусы будуць адпачываць, а 2-га, у пятніцу, — працаваць. Пры гэтым 9 траўня прыпадае на пятніцу, будзе тры выходныя дні.

У ведамстве ўдакладняюць, што паводле вытворчага календара ў траўні пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 25 рабочых дзён, а пры пяцідзённым — 20. Прычым у абодвух выпадках будзе адзін перадсвяточны.

«Выходныя дні пры пяцідзённым працоўным тыдні: 1, 3−4, 9−11,17−18, 24−25, 31 траўня», — дадаюць у Мінпрацы.

У ведамстве таксама расказалі, што разліковая норма працоўнага часу ў апошнім месяцы вясны пры 40-гадзінным рабочым тыдні складзе:

  • для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю — 159 гадзін;
  • для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным днём у нядзелю — 164 гадзіны.

Як аплачваюць працу ў святочны дзень

Працоўны кодэкс прадугледжвае, што за кожную гадзіну працы ў дзяржаўныя святы, святочныя і выходныя дні звыш зарплаты, якая налічваецца за гэты час, робіцца даплата, удакладнялі раней у Мінпрацы.

«Работнікам са здзельнай аплатай працы — не ніжэй за здзельныя расцэнкі, работнікам з пагадзіннай аплатай працы — не ніжэй за гадзінныя тарыфныя стаўкі (тарыфныя аклады), аклады, — адзначаюць у ведамстве. — Канкрэтны памер даплаты ў бюджэтных арганізацыях і іншых арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, вызначаецца урадам, у іншых арганізацыях — працоўнай дамовай і (або) лакальным прававым актам».

За працу ў звышурочны час і выходныя дні наўзамен даплаты са згоды работніка можа давацца іншы неаплатны дзень адпачынку. Пры гэтым за гадзіны працы ў звышурочны час адзін неаплатны дзень адпачынку даецца з разліку 8-гадзіннага працоўнага дня (адзін дзень адпачынку за 8 гадзін працы ў звышурочны час).

Чытайце таксама