Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


/

З 1 траўня ў Беларусі падымуць некаторыя пенсіі. Так, павышэнне закране мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Пры гэтым працоўныя пенсіі па ўзросце не будуць павышаць — прынамсі, афіцыйна пра гэта не абвяшчалі. Паглядзелі, якая сітуацыя з планамі ўладаў падняць пенсіі да 40% ад сярэдняга заробку.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Што будзе з сацыяльнымі пенсіямі

Мінімальная пенсія па ўзросце пасля дабаўлення з 1 траўня складзе 115,65 рубля (сума без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты). Гэта на 3,74 рубля больш, чым цяпер. Да гэтай сумы прадугледжаная даплата.

Таксама з траўня вырастуць надбаўкі некаторым пенсіянерам. Так, каму ад 75 да 79 гадоў — да 86,74 рубля ў месяц (цяпер — 83,93 рубля), а ад 80 — да 115,65 рубля (цяпер — 111,91 рубля).

Сацыяльная пенсія павялічыцца з 1 траўня да 231,29 рубля. Гэта на 7,47 рубля больш, чым цяпер. Гэтыя выплаты атрымліваюць у тым ліку тыя, хто трапіў у пенсійную пастку.

Што наконт працоўных пенсій па ўзросце

Што да працоўных пенсій па ўзросце, то пра іх павышэнне ўлады не паведамлялі.

Апошні раз іх падымалі з 1 лютага — у сярэднім на 10%. Нагадаем, раней міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка анансавала, што ў 2025 годзе пенсіі вырастуць на 15%.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце беларуса, які не працуе, у красавіку, як і ў сакавіку, паводле звестак Мінпрацы, склаў 932,24 рубля. Гэта 35,8% ад сярэдняга заробку. Нагадаем, улады не першы год спрабуюць дацягнуць гэты паказчык да 40%, але пакуль не ўдаецца. На гэтую праблему раней звярталі ўвагу афіцыйныя прафсаюзы.

Пры гэтым у студзені — красавіку сярэдні памер пенсіі па ўзросце беларуса, які не працуе, быў на ўзроўні 911,99 рубля. Гэта на 6,75 рубля больш, чым у першым квартале гэтага года.

Чытайце таксама