Памёр Віталь Бычкоў, якога асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту да міліцыянта» і пасля гэтага дадалі ў спіс «экстрэмістаў», паведамляе «Наша Ніва».
Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у Расію па розных рабочых спецыяльнасцях.
У 2022 годзе у судзе Быхаўскага раёна Бычкова асудзілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса — «гвалт або пагроза гвалта ў дачыненні да міліцыянта». Пасля суда сілавікі палічылі патрэбным дадаць Бычкова ў спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Прысуд Бычкову невядомы, як і акалічнасці справы. У той час большасць палітычных крымінальных спраў па гэтым артыкуле звязаная з каментарамі ў сацсетках і месенджарах.
У спісе «экстрэмістаў» Бычкоў атрымаў пазнаку «адбывае пакаранне». Гэта азначае, што яму маглі прысудзіць тэрмін у калоніі альбо хімію з накіраваннем.
Віталь Бычкоў памёр 28 кастрычніка 2024 года — невядома, ці адбыў ён пакаранне цалкам.
Па звестках Digital Intelligence Team, прычынай яго смерці стаў інсульт.