Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


/

На разгляд у суд скіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 27-гадовай грамадзянкі замежнай дзяржавы, якую абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве. Як паведамілі ў пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска, фігурантцы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, пішуць «Мінск-Навіны».

Улица Зыбицкая в Минске. Снимок используется в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Вуліца Зыбіцкая ў Мінску. Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Інцыдэнт адбыўся ўначы на вуліцы Зыбіцкай. Жанчына адпачывала ў кампаніі сяброўкі і знаёмага, які, разышоўшыся з імі, выпадкова забраў ключы ад яе кватэры. Застаўшыся адна, нецвярозая замежніца зайшла ў бар і папрасіла супрацоўніцу за стойкай выклікаць міліцыю. Барменка ветліва прапанавала зрабіць гэта самастойна, падаўшы ёй мабільны тэлефон. Аднак наведніца ўспрыняла прапанову як адмову ў дапамозе і шпурнула ў дзяўчыну касавы тэрмінал.

Барменка атрымала сур’ёзныя траўмы, у тым ліку пералом костак спінкі носа. Усе дзеянні абвінавачанай зафіксавалі камеры відэаназірання, што стала важным доказам у крымінальнай справе.

— Абвінавачаная жыве ў Мінску, працуе менеджарам у прыватнай кампаніі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, — растлумачыў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Андрэй Нікольскі. — Жанчыне выстаўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (Асабліва злоснае хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер фігурантка знаходзіцца пад вартай. Падчас следства яна прызнала віну і раскаялася ў зробленым.