Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  9. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

У Расіі затрымалі двух махляроў, якія «развялі» Ларысу Доліну, паведаміў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал SHOT.

Лариса Долина. Скриншот видео из инстаграм-аккаунта артистки
Ларыса Доліна. Скрыншот відэа з Instagram-акаўнта артысткі

Усяго ў афёры ўдзельнічалі дзевяць чалавек. Насуперак першапачатковым заявам пацярпелай, што «ашуканцы знаходзяцца на тэрыторыі Украіны», усе фігуранты справы — расіяне.

Асноўнымі ўдзельнікамі схемы называюць 43-гадовага Дзмітрыя Лявонцьева з Яшкар-Алы і 20-гадовага Андрэя Аснова з Тальяці. Як піша SHOT, яны адказвалі за банкаўскія карткі для пераводаў і сім-карткі для перамоваў паміж удзельнікамі арганізаванай групы. Пазней менавіта яны перавялі ў наяўныя частку сродкаў — свой «ганарар».

Цяпер з Лявонцьева і Аснова будуць спаганяць на карысць спявачкі 69 млн рублёў (672 тысячы даляраў паводле курсу на 17 студзеня).

Іншы пракрамлёўскі тэлеграм-канал, Mash, сцвярджае, што расіяне — удзельнікі схемы былі «дропамі», якія толькі прадалі зламыснікам дадзеныя сваіх банкаўскіх картак. Арганізатары ж афёры, паводле звестак выдання, знаходзяцца ва Украіне.

«Усяго па справе можа ўсплыць больш за 40 падазраваных. Усё гэта — падстаўныя асобы, якім пераводзілася ад 2 да 3 млн рублёў (ад 19,5 да 29,3 тысячы даляраў. — Заўв. рэд.) з выкрадзеных грошай. Усяго 120 мільёнаў рублёў (амаль 1,2 млн даляраў. — Заўв. рэд.). Людзі раскіданыя па ўсёй краіне — ад Масквы да Далёкага Усходу», — піша Mash.

Нагадаем, летам мінулага года ў Instagram Долінай з’явілася паведамленне пра тое, што яна прадала сваю кватэру за 112 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 1,2 млн даляраў), а таксама заклала лецішча за 50 мільёнаў рублёў (блізу 550 тысяч даляраў), каб перавесці грошы ўкраінскай брыгадзе «Азоў». Заканчваўся пост словамі пра тое, што рэшту жыцця Доліна хоча пражыць у Адэсе. Цяпер пост выдалены.

Паводле інфармацыі SHOT, спявачка аддала зламыснікам больш за 100 млн расійскіх рублёў (1,075 млн даляраў).

Нагадаем, ураджэнка Адэсы (Украіна) Ларыса Доліна неаднаразова выказвалася ў падтрымку анексіі Крыма і поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. У студзені мінулага года Украіна ўключыла спявачку ў санкцыйны спіс «за наведванне акупаваных тэрыторый пасля пачатку ўварвання, удзел у прапагандысцкіх канцэртах, публічную падтрымку вайны і рэжыму Пуціна».

3 лютага 2023 года Доліну ўключылі ў санкцыйны спіс Канады за датычнасць да распаўсюду расійскай дэзінфармацыі і прапаганды.