Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У 1996 годзе ў выніку сумнеўнага з юрыдычнага пункту гледжання рэферэндуму Днём незалежнасці Беларусі стала 3 ліпеня — дзень, калі ў 1944 годзе Чырвоная армія вызваліла Мінск ад нямецкай акупацыі. Выпадкова гэтая дата размясцілася ў календары побач з Днём незалежнасці ЗША — 4 ліпеня. Зрэшты, гэтае суседства выглядае вельмі сімвалічным, калі ўспомніць, што вызвалялася Беларусь у 1944 годзе, у тым ліку з дапамогай амерыканскай зброі. Успамінаем пра амерыканскія танкі, самалёты, аўтамабілі і іншую тэхніку, з дапамогай якой 80 гадоў таму нашыя продкі вызвалялі Беларусь ад агрэсара.

Танкі

Вось такой фатаграфіяй праілюстравалі публікацыю пра 80-я ўгодкі вызвалення Барысава супрацоўнікі БЕЛТА:

Советские танки с воинами-десантниками 1-го Прибалтийского фронта на улицах Борисова. 1944 год. Фото: belta.by
Савецкія танкі з ваярамі-дэсантнікамі 1-га Прыбалтыйскага фронту на вуліцах Барысава. 1944 год. Фота: belta.by

Мы захавалі арыгінальны подпіс да гэтай фатаграфіі, але ў ёй ёсць адна недакладнасць. Рэч у тым, што танкі М4 «Шэрман» на фатаграфіі толькі напалову савецкія — яны запісаныя ў склад Чырвонай арміі, а кіруюць імі савецкія танкісты. Але пабудаваныя яны ў ЗША, набытыя для Чырвонай арміі ў вытворцаў на грошы амерыканскага бюджэту і перададзеныя СССР у карыстанне да заканчэння баявых дзеянняў. Карэктны подпіс да гэтай фатаграфіі мог бы выглядаць так: «Пастаўленыя ў СССР танкі амерыканскай вытворчасці М4 „Шэрман“ са складу 1-га Прыбалтыйскага фронту на вуліцах Барысава ў 1944 годзе».

Цікава, што не толькі ў подпісе, але і ў самой публікацыі, якая адкрываецца фатаграфіяй з амерыканскімі танкамі, няма ні слова пра пастаўкі заходняй ваеннай тэхнікі ў СССР. Гэта цалкам укладваецца ў прасоўваны прапагандай наратыў пра тое, што супраць СССР у Другой сусветнай вайне ваявала ўся Еўропа — і нават уся заходняя цывілізацыя.

Насамрэч жа такіх фатаграфій значна больш. Значная частка Чырвонай арміі ваявала амерыканскай (а таксама брытанскай і канадскай) зброяй. Пра тое, як у СССР трапіла гэтая дапамога, мы раскажам крыху ніжэй. А цяпер прапануем паглядзець на іншыя фатаграфіі з амерыканскімі (і брытанскімі) танкамі, на якіх савецкія танкісты 80 гадоў таму вызвалялі нашую краіну.

Танки М4 «Шерман» из состава 1-го Белорусского фронта выходят на исходные рубежи для атаки в Беларуси. Лето 1944 года. Фото: waralbum.ru
Танкі М4 «Шэрман» са складу 1-га Беларускага фронту выходзяць на зыходныя рубяжы для атакі ў Беларусі. Лета 1944 года. Фота: waralbum.ru
Советский офицер со знаменем на площади Ленина (сейчас — Независимости) в освобожденном Минске. Снимок сделан в первые часы после завершения боев за город. Слева виден танк М4 «Шерман» американского производства. Фото: waralbum.ru
Савецкі афіцэр са сцягам на плошчы Леніна (цяпер — Незалежнасці) у вызваленым Мінску. Здымак зроблены ў першыя гадзіны пасля завяршэння баёў за горад. Злева відаць танк М4 «Шэрман» амерыканскай вытворчасці. Фота: waralbum.ru
Танк американского производства М4 «Шерман» из состава 3-го Беларусского фронта, подбитый в бою под Борисовом. Фото: waralbum.ru
Танк амерыканскай вытворчасці М4 «Шэрман» са складу 3-га Беларускага фронту, падбіты ў баі пад Барысавам. Фота: waralbum.ru
Танки британского производства «Валентайн» Mk IX из состава 3-го Беларусского фронта выдвигаются на позиции в Беларуси. Лето 1944 года. Фото: waralbum.ru
Танкі брытанскай вытворчасці «Валентайн» Mk IX са складу 3-га Беларускага фронту высоўваюцца на пазіцыі ў Беларусі. Лета 1944 года. Фота: waralbum.ru

Самалёты

Украіна пакуль не дачакалася паставак амерыканскіх F-16, а вось летам 1944 года ў небе над Беларуссю змагаліся амерыканскія самалёты з савецкімі экіпажамі.

Советский экипаж бомбардировщика американского производства Дуглас А20 «Бостон» получает боевую задачу перед вылетом. Лето 1944 года. Фото: waralbum.ru
Савецкі экіпаж бамбавіка амерыканскай вытворчасці Дуглас А20 «Бостан» атрымлівае баявую задачу перад вылетам. Лета 1944 года. Фота: waralbum.ru
Заместитель командира эскадрильи 28-го гвардейского истребительного авиаполка, принимавшего участие в освобождении Полоцка, гвардии стрший лейтенант Федор Мазурин возле истребителя американского производства Белл Р-39 «Аэрокобра». Июнь 1944 года. Фото: waralbum.ru
Намеснік камандзіра эскадрыллі 28-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка, які браў удзел у вызваленні Полацка, гвардыі старшы лейтэнант Фёдар Мазурын каля знішчальніка амерыканскай вытворчасці Бэл Р-39 «Аэракобра». Чэрвень 1944 г. Фота: waralbum.ru

Аўтамабілі

Унёсак заходніх саюзнікаў і перш за ўсё ЗША ў аўтамабілізацыю Чырвонай арміі складана пераацаніць. Амерыканцы паставілі ў СССР сотні тысяч грузавікоў і ўседарожнікаў. І часта першай ваеннай тэхнікай Чырвонай арміі, якую бачылі жыхары вызваленых беларускіх гарадоў і вёсак, былі менавіта амерыканскія «вілісы» і «студэбэкеры».

Колонна красноармейцев 8-й гвардейской стрелковой дивизии с оркестром движется по Полоцку. Рядом с колонной — два американских армейских внедорожника «Виллис». Фото: waralbum.ru
Калона чырвонаармейцаў 8-й гвардзейскай стралковай дывізіі з аркестрам ідзе праз Полацк. Побач з калонай — два амерыканскія вайсковыя ўседарожнікі «Віліс». Фота: waralbum.ru
Командующий 1-м Прибалтийским фронтом Иван Баграмян в американском внедорожнике «Виллис» принимает доклад от подчиненных. Витебская область, июль 1944 года. Фото: waralbum.ru
Камандуючы 1-м Прыбалтыйскім фронтам Іван Баграмян у амерыканскім уседарожніку «Віліс» прымае даклад ад падначаленых. Віцебская вобласць, ліпень 1944 года. Фота: waralbum.ru
Автомобили Красной армии на улице Могилева. На переднем плане американский армейский внедорожник «Виллис». Конец июня 1944 года. Фото: waralbub.ru
Аўтамабілі Чырвонай арміі на вуліцы Магілёва. На пярэднім плане амерыканскі армейскі ўседарожнік «Віліс». Канец чэрвеня 1944 года. Фота: waralbum.ru
Жители освобожденного Минска общаются с красноармейцем, который сидит на капоте американского армейского внедорожника «Виллис». Июль 1944 года. Фото: waralbum.ru
Жыхары вызваленага Мінска размаўляюць з чырвонаармейцам, які сядзіць на капоце амерыканскага армейскага ўседарожніка «Віліс». Ліпень 1944 г. Фота: waralbum.ru
Советские артиллеристы в освобожденной Орше. Дивизионную 76-мм пушку ЗиС-3 тянет американский трехосный грузовик «Студебеккер». Фото: waralbum.ru
Савецкія артылерысты ў вызваленай Оршы. Дывізіённую 76-мм гармату ЗІС-3 цягне амерыканскі трохвосевы грузавік «Студэбэкер». Фота: waralbum.ru
Красноармеец прибивает табличку к дорожному указателю в Витебской области. По дороге слева едут грузовые автомобили советского производства ГАЗ-АА («полуторка») грузоподъемностью до 1,5 тонны. А в правой части видны более мощные американские трехосные «Ст
Чырвонаармеец прыбівае таблічку да дарожнага паказальніка ў Віцебскай вобласці. Дарогай злева едуць грузавыя аўтамабілі савецкай вытворчасці ГАЗ-АА («палутарка») грузападымальнасцю да 1,5 тоны. А ў правай частцы відаць больш магутныя амерыканскія трохвосевыя «Студэбэкеры». Фармальна іх грузападымальнасць лічылася роўнай 2,5 тоны, але ў СССР норму загрузкі «Студэбэкераў» павялічылі да 4 тон. Фота: waralbum.ru

Матацыклы

Амерыканская ваенная дапамога Савецкаму Саюзу была вельмі разнастайнай. Так, на гэтай фатаграфіі ў кадр трапілі матацыклы «Харлі Дэвідсан», якія выкарыстоўваліся падчас вызвалення Беларусі.

Советский минометный взвод ведет огонь по противнику в районе Баранович. Для перевозки 82-мм минометов используются американские армейские мотоциклы «Харли Дэвидсон» 42WLA. Фото: waralbum.ru
Савецкі мінамётны ўзвод вядзе агонь па праціўніку ў раёне Баранавічаў. Для перавозкі 82-мм мінамётаў выкарыстоўваюцца амерыканскія вайсковыя матацыклы «Харлі Дэвідсан» 42WLA. Фота: waralbum.ru

Адкуль у Чырвонай арміі з’явілася амерыканская зброя

СССР трапіў у знакамітую праграму ленд-лізу толькі ў чэрвені 1942 года. Гэта адбылося праз паўгода пасля таго, як у снежні 1941 года на ЗША напала Японія — чым уцягнула іх у Другую сусветную вайну. Але амерыканцы пачалі дапамагаць Савецкаму Саюзу, які стаў ахвярай агрэсіі з боку Германіі, яшчэ да таго, як самі падвергліся нападу. Прыкладна так, як сучасныя ЗША, не ўступаючы ў вайну, дапамагаюць зброяй Украіне, што абараняецца ад расійскага ўварвання.

Акт пра ленд-ліз — гэта дакумент, які дазволіў прэзідэнту ЗША дапамагаць любой краіне, чыя абарона прызнавалася жыццёва важнай для саміх ЗША. Дзякуючы ленд-лізу Штаты пастаўлялі саюзным краінам зброю, ваенную тэхніку, боепрыпасы, прамысловае абсталяванне і стратэгічную сыравіну без аплаты. За ўсе пастаўкі вытворцам плаціў урад ЗША, прычым страчаная ў баях тэхніка спісвалася, а астатнюю атрымальнікі мусілі вярнуць пасля вайны.

Ужо з чэрвеня 1941 года нейтральныя ЗША пачалі пастаўляць Савецкаму Саюзу ваенныя грузы без усялякага ленд-лізу. Паколькі замежнай валюты ў СССР не хапала, у кастрычніку 1941 года (яшчэ да нападу Японіі на ЗША) і лютым 1942 года ЗША для аплаты гэтых паставак далі Савецкаму Саюзу два крэдыты па адным мільярдзе даляраў (прыкладна па 21 мільярдзе даляраў у цяперашніх цэнах).

Карты поставок по ленд-лизу. Фото: wikipedia.org
Карты паставак па ленд-лізе. Фота: wikipedia.org

Што да ленд-лізу, то ён пачаў дзейнічаць яшчэ да таго, як Германія напала на СССР — з сакавіка 1941 года. Праўда, першым атрымальнікам гэтай дапамогі была Вялікабрытанія. І толькі ў чэрвені 1942 года амерыканская бюракратычная машына нарэшце змагла распаўсюдзіць дзеянне закона пра ленд-ліз на СССР.

Паводле задумы прэзідэнта Франкліна Рузвельта, амерыканцы такім чынам давалі зброю ў карыстанне тым краінам, чыя бяспека была жыццёва важная для бяспекі саміх ЗША. На дэбатах пра ленд-ліз у Сенаце міністр абароны Генры Стымсан так тлумачыў яго неабходнасць і выгаднасць для Вашынгтона: «Мы купляем, а не даём у доўг. Мы купляем уласную бяспеку».

«Студебеккеры» в Иране по пути в СССР. Фото: wikipedia.org
«Студэбэкеры» ў Іране па дарозе ў СССР падчас Другой сусветнай вайны. Фота: wikipedia.org

Усяго за гады вайны СССР атрымаў ад заходніх саюзнікаў больш за 20 тысяч адзінак бранятэхнікі (танкаў, САУ, бронетранспарцёраў). Саюзнікі паставілі в СССР 22 150 самалётаў, каля 410 000 аўтамабіляў (прыкладна 150% савецкай вытворчасці ваеннага перыяду), 1900 паравозаў (у СССР за гады вайны пабудавалі ўсяго 446 штук), звыш 11 тысяч вагонаў (у дадатак да крыху больш чым тысячы, пабудаванай у СССР), 622 тысячы тон рэек. 664 600 тон мясных кансерваў, пастаўленых амерыканцамі і іншымі заходнімі саюзнікамі, склалі 108% савецкай вытворчасці. А абуць Чырвоную армію дапамаглі 16 млн пар заходняга абутку.

Чытайце таксама