Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  3. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  4. Умер папа Франциск
  5. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  6. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  9. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  12. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  13. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  14. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  15. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  16. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Ва ўсім свеце нарастае праблема дэменцыі, прычым не толькі сярод пажылых, але і сярод людзей працаздольнага ўзросту. Адна з прычын такой тэндэнцыі — хваробы, якія вядуць да парушэнняў функцый галаўнога мозгу. Пра гэта заявіла галоўная пазаштатная спецыялістка па герыятрыі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч, паведамляе партал «Здаровыя людзі».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: stock.adobe.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: stock.adobe.com

Паводле прагнозаў спецыялістаў, прырост выпадкаў захворвання ў свеце да 2050 года складзе каля 6,8 мільёна. Каля 60% выпадкаў дэменцыі выклікаюць нязменныя прычыны: узрост, жаночы пол, генетычная схільнасць, у той час як 40% — фактары рызыкі, якія можна прадухіліць, калі змяніць лад жыцця.

У сувязі з гэтым герантолаг пералічыла магчымыя раннія сімптомы дэменцыі, каб пацыенты або іх сваякі, заўважыўшы іх, адразу ж звярталіся да доктара.

Так, пра пачатак дэменцыі можа сведчыць страта памяці — напрыклад, чалавек не памятае нядаўніх падзеяў ці кепска запамінае новую інфармацыю. Такая страта памяці адрозніваецца ад той, што бывае пры ўзроставых змяненнях, тым, што ў другім выпадку пацыент можа пазней успомніць забытае.

Таксама для пачатковага этапу дэменцыі характэрнае тое, што чалавеку складана выконваць знаёмыя задачы, напрыклад, гатаваць ежу або купляць прадукты. Пры ўзроставых змяненнях гэта таксама бывае, але цяжкасці ўзнікаюць у асноўным падчас кіравання фінансамі або рахункамі за камунальныя паслугі.

Акрамя таго, у ліку магчымых ранніх сімптомаў дэменцыі — гублянне рэчаў і прадметаў, праблемы з мовай, камунікацыяй, цяжкасці ва ўспрыманні малюнкаў і выяваў (людзі з дэменцыяй могуць блытаць напрамкі лева-права, аб’ём прадмета), пагаршэнне або зніжэнне здольнасці ацэньваць сітуацыю (напрыклад, калі трэба ўключыць або выключыць духоўку).

Таксама на развіццё хваробы могуць паказваць змены ў асобе і паводзінах (можа з’явіцца агрэсія, праблемы са сном), дэзарыентацыя ў часе (чалавек можа забыць, якая цяпер пара года), адыход ад працы і грамадскай дзейнасці.

Такія ж прыкметы ёсць і пры ўзроставых змяненнях, аднак у адрозненне ад дэменцыі, у гэтым выпадку яны не такія сур’ёзныя і чалавек у цэлым здольны дзейнічаць самастойна.

Доктарка адзначыла, што раннія сімптомы дэменцыі часта могуць выяўляцца вельмі слаба і нарастаць паступова і павольна.