Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

Словазлучэнне «зямля сышла з-пад ног» звычайна выкарыстоўваюць, апісваючы непрыемныя эпізоды з жыцця, калі чалавек аказваецца ў ненадзейным становішчы. Але зямля можа сысці з-пад ног і ў прамым сэнсе. У аграрнай частцы Турцыі апошнім часам сталі ўсё часцей з’яўляцца карставыя варонкі — правалы ў зямлі. Асабліва моцна гэтая праблема закранае правінцыю Конья — сельскагаспадарчую жытніцу краіны. Паглядзіце, як у Турцыі з’яўляюцца шматлікія правалы ў зямлі.

Карстовая воронка, появившаяся из-за обвала поверхностного слоя земли, в провинции Конья, Турция, 18 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Карставая варонка, якая з’явілася пасля абвалу паверхневага пласта зямлі, у правінцыі Конья, Турцыя, 18 верасня 2024 года. Фота: Reuters
Карстовая воронка, появившаяся из-за обвала поверхностного слоя земли, в провинции Конья, Турция, 6 сентября 2023 года. Фото: Reuters
Карставая варонка, якая з’явілася пасля абвалу паверхневага пласта зямлі, у правінцыі Конья, Турцыя, 18 верасня 2024 года. Фота: Reuters
Карстовые воронки, появившиеся из-за обвала поверхностного слоя земли, в провинции Конья, Турция, 18 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Карставыя варонкі, якія з’явіліся пасля абвалу паверхневага пласта зямлі, у правінцыі Конья, Турцыя, 18 верасня 2024 года. Фота: Reuters

Такія варонкі могуць з’яўляцца дзе і калі заўгодна. Сама па сабе з’ява не ўнікальная, але вось колькасць новых правалаў, якія з’явіліся ў адным рэгіёне Турцыі апошнім часам, турбуе насельніцтва краіны, якая летась перажыла адзін з самых смяротных на планеце землятрусаў. Гэтым летам турэцкае агенцтва па надзвычайных сітуацыях выявіла больш за 2700 паверхневых дэфармацый і несейсмічных расколін, якія сведчаць пра рызыку ўтварэння новых варонак.

Карстовая воронка, появившаяся из-за обвала поверхностного слоя земли, в провинции Конья, Турция, 18 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Карставая варонка, якая з’явілася пасля абвалу паверхневага пласта зямлі, у правінцыі Конья, Турцыя, 18 верасня 2024 года. Фота: Reuters
Карстовая воронка, образовавшаяся на одном из оросительных каналов в районе Кумра в провинции Конья, Турция, 22 мая 2024 года. Фото: Reuters
Карставая варонка, якая ўтварылася на адным з арашальных каналаў у раёне Кумра ў правінцыі Конья, Турцыя, 22 траўня 2024 года. Фота: Reuters
Карстовая воронка, появившаяся из-за обвала поверхностного слоя земли, в провинции Конья, Турция, 18 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Карставая варонка, якая з’явілася пасля абвалу паверхневага пласта зямлі, у правінцыі Конья, Турцыя, 18 верасня 2024 года. Фота: Reuters

Карставыя варонкі ўзнікаюць там, дзе вада растварае пароду (часцей за ўсё вапняк) пад паверхняй, — там з’яўляюцца пустоты, а потым верхні пласт абвальваецца. Правалы могуць утварацца натуральным шляхам ці з антрапагенных прычын — то-бок у выніку прамога ці ўскоснага ўздзеяння людзей.

На думку экспертаў, колькасць новых варонак у Турцыі расце праз узмацненне засухі і празмернае выкарыстанне грунтовых водаў для арашэння. Узімку ў Коньі зафіксавалі на 40% ападкаў менш, чым у сярэднім, што аказала яшчэ большы ціск на мясцовых фермераў (рэгіён вырабляе 36% пшаніцы і 35% буракоў у Турцыі). Некаторыя спрабавалі вырашыць свае праблемы з вадой шляхам незаконных свідравін, тым самым яшчэ больш аслабляючы падземную пароду.

Карстовая воронка, появившаяся из-за обвала поверхностного слоя земли, в провинции Конья, Турция, 10 февраля 2021 года. Фото: shutterstock.com
Карставая варонка, якая з’явілася пасля абвалу паверхневага пласта зямлі, у правінцыі Конья, Турцыя, 10 лютага 2021 года. Фота: shutterstock.com
Карстовая воронка, появившаяся из-за обвала поверхностного слоя земли, в провинции Конья, Турция, 19 декабря 2021 года. Фото: shutterstock.com
Карставая варонка, якая з’явілася пасля абвалу паверхневага пласта зямлі, у правінцыі Конья, Турцыя, 19 снежня 2021 года. Фота: shutterstock.com
Карстовая воронка, превратившаяся в озеро Обрук в деревне Гёхююк, в провинции Конья, Турция, 30 августа 2023 года. Фото: shutterstock.com
Карставая варонка, якая ператварылася ў возера Обрук у вёсцы Гёхююк, у правінцыі Конья, Турцыя, 30 жніўня 2023 года. Фота: shutterstock.com

Між тым некаторыя прадпрымальнікі ператварылі праблему з карставымі варонкамі ў магчымасць зарабіць. Прадпрымальнік Джэм Кынай адкрыў раскошны гатэль на 13 нумароў у 800-гадовым сельджукскім караван-сараі (старажытнай прыдарожнай гасцініцы), размешчаным на краі найстарэйшай і самай вядомай варонкі ў Турцыі — Кызорэн.

Гостиница Obruk у карстовой воронки Кызорен в районе Каратай в провинции Конья, Турция, 27 апреля 2024 года. Фото: Reuters
Гатэль Obruk у карставай варонцы Кызорэн у раёне Каратай у правінцыі Конья, Турцыя, 27 красавіка 2024 года. Фота: Reuters