Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. В мае будет три выходных дня подряд. Что об этом важно знать работникам и нанимателям
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  14. Есть проблема с пенсиями, о которой говорят даже официальные профсоюзы. Посмотрели, какая с ней ситуация
  15. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  16. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Уладальніца кавярні «Палюшкі» ў Тураве Алёна Браніславаўна патлумачыла, ад якога слова пайшла назва стравы «мачанка». Відэаролік яна апублікавала ў TikTok.

Владелица кафе "Палюшки" Алена Брониславовна. Фото: скриншот видео TikTok / toptusi
Уладальніца кавярні «Палюшкі» Алёна Браніславаўна. Фота: скрыншот відэа TikTok / toptusi

Рэч у тыі, што жанчына на сваёй старонцы дзеліцца аповедамі пра розныя беларускія стравы, якія яна гатуе. Зайшла гаворка і пра мачанку, аднак адзін з карыстальнікаў сацсеткі вырашыў паправіць аўтарку відэа і сказаў, што правільная назва гэтай стравы — «маканка».

«Толькі маканка, а не мачанка… Ад слова макаць бліны, а мачанка ад якога слова? Ад мача?» — напісаў карыстальнік з нікам Іосіф Уладзіміравіч.

Аўтарка відэа зрабіла для яго невялікі экскурс у філалогію.

«Слухайце Іосіф, я вас зараз прыгаломшу, прасвятлю і заадно адкрыю вялікі сакрэт. Уяўляеце, на зямным шары ёсць такая краіна, называецца Рэспубліка Беларусь, насяляюць яе беларусы. Дык вось беларусы маюць сваю мову, а беларуская мова і руская мова — гэта не адно і тое ж. Уяўляеце, у беларускай мове няма слова „макаць“, затое ёсць слова „мачаць“. Дык вось слова „мачанка“ паходзіць ад слова „мачаць“. Мы мачаем бліны ў мачанку, і вы нідзе ў Беларусі, ні ад аднаго чалавека не пачуеце слова „маканка“. Нават беларусы, якія размаўляюць на рускай мове, заўжды называюць гэтую страву мачанкай», — патлумачыла Алёна Браніславаўна.

@toptusi Ответ пользователю @Иосиф Владимирович ♬ оригинальный звук — Алена Браніславаўна

Яна таксама намякнула карысльніку Іосіфу, што яму трэба было лепш вучыцца ў школе.

«Вы, Іосіф, настолькі адукаваны, што нават не бачыце розніцу ў напісанні слоў. Мачанка пішацца з літарай „а“, а „мача“ пішацца з літарай „о“. „Мача“ — гэта тое, што ў вас у галаве, а „мачанка“ — гэта вельмі і вельмі смачна», — паіранізавала аўтарка відэа.

Падпісчыкі Алёны Браніславаўны пагадзіліся з ёю, што ў Беларусі гэтую страву сапраўды ніхто не называе «маканкай». Больш за тое, каментатары адзначылі, што назва «мачанка» выкарыстоўваецца таксама ў Літве і Украіне.

Некаторыя пажартавалі пра тое, што аўтарка відэа «замачала» гэтага каментатара.

Чытайце таксама