Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. В мае будет три выходных дня подряд. Что об этом важно знать работникам и нанимателям
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  14. Есть проблема с пенсиями, о которой говорят даже официальные профсоюзы. Посмотрели, какая с ней ситуация
  15. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  16. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


/

Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на тэлеканале «Россия», дзе ён вёў штотыднёвае шоу «В кругу друзей», паведаміла «Комсомольская правда».

Дмитрий Шепелев в Мариуполе. Скриншот видео телеканала "Россия 1"
Дзмітрый Шэпелеў у Марыупалі. Скрыншот відэа тэлеканала «Россия 1»

Падчас перадачы 41-гадовы вядоўца гутарыў з расійскімі зоркамі і тэлегледачамі, якія прыходзілі на эфіры са сваімі хатнімі гадаванцамі.

Мяркуючы з тэлепаказаў, у кастрычніку 2024 года Шэпелеў страціў месца вядоўцы «В кругу друзей». Новыя выпускі вядзе актор Сяргей Друзьяк.

Акрамя тэлебачання ва ўраджэнца Мінска не складваецца і з падкастамі на радыё і ў сеціве. Першы быў прысвечаны штучнаму інтэлекту, другі — «Папа дома». Аднак абодва праекты Шэпелева не абнаўляліся з пачатку лета.

Нядоўгая гісторыя была і ў праекта «Свидание с прицепом» на Rutube, які выйшаў вясной 2024-га: пасля некалькіх выпускаў яго прыпынілі. Дзмітрый Шэпелеў быў вядоўцам і прадзюсарам шоу.

Нагадаем, Шэпелеў доўгі час працаваў на тэлеканалах і зрабіў сабе імя менавіта ва Украіне. У першы дзень поўнамаштабнага расійскага ўварвання ён апублікаваў антываенны допіс.

«Мне асабліва страшна ад таго, што я цяпер адвёз дзіця ў школу, а мае сябры ў Кіеве і іншых гарадах Украіны вядуць дзяцей у бамбасховішчы. Гэта не ўкладваецца ў галаве», — напісаў Дзмітрый 24 лютага 2022 года.

Яго запрашэнне на цэнтральны расійскі тэлеканал выклікала хвалю крытыкі. У прыватнасці, запрашэннем Шэпелева абурылася першая намесніца старшыні камітэта Дзярждумы РФ па культуры Алена Драпека. Акторка Яна Паплаўская (сыграла Чырвонага Каптурка ў знакамітым савецкім фільме «Пра Чырвоны Каптурок» беларускага кінарэжысёра Леаніда Нячаева) заявіла, што будзе дамагацца звальнення Шэпелева, назваўшы яго «ворагам унутры Расіі».

У верасні 2023 года Шэпелеў з’ездзіў у разбураны і акупаваны Расіяй украінскі горад Марыупаль.