Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  2. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  3. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  4. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  5. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  6. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  7. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  8. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  9. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  10. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  11. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  12. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
  13. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
Читать по-русски


/

Сядзець на ўнітазе больш за дзесяць хвілін шкодна для здароўя, таму лепш не браць з сабой у прыбіральню тэлефон, часопісы і кнігі, каб незаўважна не падоўжыць свой візіт туды, папярэдзілі дактары, піша CNN.

Фото: Unsplash.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash.com

Вядома, што ў многіх людзей ёсць звычка браць з сабой тэлефоны ў прыбіральню. Аднак у такім выпадку ёсць рызыка, што троххвілінны паход можа лёгка ператварыцца ў 15 хвілін чытання, пракручвання стужкі і постынгу.

Паводле экспертаў, гэта можа падацца бяскрыўдным спосабам прабавіць час, але насамрэч такое доўгае сядзенне на ўнітазе можа нанесці шкоду здароўю. Доктар Лай Сюэ, каларэктальны хірург Паўднёва-Заходняга медыцынскага цэнтра Тэхаскага ўніверсітэта ў Даласе растлумачыў, што працяглае сядзенне на ўнітазе павялічвае рызыку развіцця гемарою і аслаблення тазавых цягліц.

«Калі пацыенты прыходзяць да мяне са скаргамі, адна з галоўных тэмаў, у якую нам даводзіцца заглыбляцца, — гэта доўгае знаходжанне ў прыбіральні. Цяпер мы назіраем рост колькасці людзей, якія бавяць больш часу ў прыбіральні, і гэта вельмі шкодна для анарэктальных органаў і тазавага дна», — сказаў медык.

У сваю чаргу дацэнт медыцыны і дырэктар Цэнтра запаленчых захворванняў кішэчніка ў бальніцы на Лонг-Айлэндзе доктар Фарах Монзур дадаў, што ў прыбіральні варта знаходзіцца ў сярэднім ад пяці да дзесяці хвілін.

Калі затрымацца на ўнітазе даўжэй, то гравітацыя цягне ніжнюю частку цела ўніз, павышаны ціск уплывае на кровазварот, а ў выніку вены і крывяносныя сасуды ў тазе пашыраюцца і напаўняюцца крывёю, што павялічвае рызыку ўзнікнення гемарою. Акрамя таго, кажуць медыкі, калі задоўга сядзець на ўнітазе, павышаецца рызыка выпадзення прамой кішкі.

Таксама не варта занадта моцна тужыцца, калі не атрымліваецца хутка апаражніць кішэчнік, бо пастаяннае натужванне можа павялічыць ціск і ў выніку ў далейшым разаўецца гемарой.

Тым часам гастраэнтэролаг бальніцы ў Ірвайне ў Каліфорніі доктар Лэнс Урадома адзначыў: каб не бавіць зашмат часу на «фарфоравым троне», трэба прыбраць з прыбіральні тэлефоны, часопісы і кнігі.

«Не варта думаць, што вы будзеце там доўга. Бо тады вам захочацца ўзяць з сабой нешта, каб заняць думкі. Зрабіце сядзенне на ўнітазе максімальна нецікавым», — пагадзіўся з калегам доктар Фарах Монзур.

Калі ж узніклі праблемы з апаражненнем кішэчніка, доктар Лай Сюэ раіць спыніць спробы праз 10 хвілін. Замест гэтага лепш трохі пахадзіць, бо рух можа стымуляваць цягліцы для апаражнення кішэчніка. Сюэ таксама рэкамендаваў ужываць больш вадкасці і есці прадукты з высокім утрыманнем клятчаткі, такія як авёс і бабы, каб забяспечыць рэгулярную дэфекацыю і пазбегнуць напружання.

Амерыканскія эксперты рэкамендуюць піць 2,7−3,7 літра вады за дзень і 14 грамаў клятчаткі на кожныя 1000 калорый ежы. Клятчатка і вада змякчаюць стул, палягчаючы яго праходжанне.

Калі ж праблема запораў назіраецца больш за тры тыдні, гэта нагода пайсці да доктара. Паводле доктара Урадома, неабходнасць доўга сядзець на ўнітазе можа быць прыкметай раку.

«Калі пухліна ўнутры тоўстай кішкі вырастае досыць вялікая, яна можа блакаваць стул, што можа выклікаць запор і крывацёк», — растлумачыў Урадома.

Акрамя таго, калі часта даводзіцца падоўгу сядзець у прыбіральні і адчуваецца дыскамфорт падчас дэфекацыі, гэта могуць быць сімптомы праблем са страўнікам і кішэчнікам, такіх як сіндром раздражнёнага кішэчніка і хвароба Крона.