Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  6. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  7. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  8. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  9. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  10. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  11. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  14. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  17. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  18. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  19. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка на саміце краін ЕАЭС паабяцаў чарговае выкрыццё Захаду, а менавіта — як «яны пасля 2020 года збіраліся пачаць вайну супраць Расіі з Данбаса».

Падчас размовы з расійскімі журналістамі ён успомніў пра інтэрв'ю былога канцлера Германіі Ангелы Меркель газеце Die Zeit, апублікаванае ў сераду, 7 снежня. У ім яна расказала, што Мінскія пагадненні 2014 года «былі спробай даць час Украіне», і яна «выкарыстала гэты час, каб стаць мацнейшай, як вы можаце бачыць сёння».

Лукашэнка назваў гэта «дробным і агідным».

«Яны, нібыта, правялі таемную аперацыю, падманулі Расію і Пуціна, далі паўзу і магчымасць падрыхтаваць украінскае войска да гэтай вайны. Калі б гэта было так, гэта было б занадта проста. Падрыхтаваліся і выюць. Але гэта не так. Але калі гэта так, то чаго выць і стагнаць, што ідзе вайна? Вы да яе рыхтаваліся, а мы дакладна ведаем, я Пуціну сказаў, мы найбліжэйшым часам абнародуем гэтыя факты, як яны пасля 2020 года — мяцяжу ў Беларусі, калі складзецца сітуацыя і яны выйдуць да мяжы Смаленскай вобласці з войскамі NATO, пачаць вайну супраць Расіі з Данбаса», — заявіў Лукашэнка.

«Адтуль мусіла пачацца вайна, Расія спрацавала на апярэджанне. Таму не трэба Расію папракаць. Яны, Меркель і Парашэнка, хочуць паказаць сваю значнасць: „Вось глядзіце, украінская армія супраціўляецца адной з наймацнейшых армій свету, таму што мы тады ў Мінску падманулі ўсіх — і свет, і Расію, і гэтак далей“. Дробна і агідна!» — заявіў ён.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка абяцаў:

  • Паказаць, адкуль на Беларусь рыхтавалася нападзенне. «А я вам зараз пакажу, адкуль на Беларусь рыхтавалася нападзенне. І калі б за шэсць гадзін да аперацыі не быў нанесены прэвентыўны ўдар па пазіцыях (чатыры пазіцыі, я зараз пакажу — карту прывёз), яны б атакавалі нашы войскі — Беларусі і Расіі, якія былі на вучэннях», — заявіў Лукашэнка 11 сакавіка на сустрэчы з Пуціным.
  • Доказы, што трупы на вуліцах Бучы — «брытанская спецаперацыя». «Мы сёння падрабязна абмяркоўвалі псіхалагічную спецаперацыю ў Бучы, якую правялі англічане. Калі вам трэба адрасы, паролі, яўкі, на чым прыехалі, то ФСБ РФ можа даць гэтую інфармацыю», — сказаў Лукашэнка 12 красавіка.