Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  3. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  4. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  5. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  6. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  9. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  10. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  11. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  12. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  13. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  14. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  15. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  16. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  17. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  18. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


Палітыкі, эксперты і журналісты сёння часта гавораць пра тое, што беларускае грамадства перажывае калектыўную траўму. Наколькі такія сцверджанні адпавядаюць рэчаіснасці? Які сёння маштаб гэтай траўмы і які яе цяжар? І што можна з ёю рабіць у сучасных умовах? Адказам на гэтыя пытанні было прысвечанае даследаванне, якое правёў Цэнтр новых ідэй сумесна з ініцыятывай «Народнае апытанне». Пра асноўныя высновы расказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Генадзь Коршунаў

Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Шмат гадоў працаваў у Акадэміі навук Беларусі. З 2018 па 2020 год быў дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН. Вядзе тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы».

Перш чым апісаць асноўныя вынікі даследавання, удакладнім некалькі момантаў, каб пазбегнуць розначытанняў у інтэрпрэтацыі дадзеных. Калектыўная траўма — гэта абагульняльнае паняцце, яно трактуецца як комплекс падзеяў, якія пражываюцца вялікай колькасцю людзей, пакідаюць незнікальныя сляды ў іх групавой свядомасці і мяняюць іх ідэнтычнасць. Аднак варта адрозніваць траўматычны довед, уласна траўму і посттраўматычны рост.

Траўматычны досвед — гэта сітуацыя, стрэс ад якой знаходзіцца на мяжы здольнасцяў чалавека ці групы перажыць гэтую сітуацыю, захаваўшы ядро, стрыжань сваёй самаідэнтыфікацыі. Траўма — негатыўны варыянт праходжання стрэсавай сітуацыі, ён звязаны з перавагай разбуральных, дэструктыўных наступстваў. Пераадоленне суб’ектам траўматычнай сітуацыі з захаваннем (а, магчыма, і з нарошчваннем) ідэнтычнасці — гэта ўжо не траўма, а «посттраўматычны рост».

У фокусе даследавання была пратэсная частка беларускага грамадства. Збор інфармацыі праводзіўся з 8 па 10 жніўня праз інтэрнэт-апытанне (CAWI). Аб’ём выбаркі склаў 2326 чалавек (дадаткова да гэтага былі апытаныя 322 беларусы, якія знаходзяцца за межамі краіны). Кіраваў праектам Генадзь Коршунаў.

З разуменнем гэтага паглядзім на дадзеныя даследавання, якія паказваюць, што беларускае грамадства (прынамсі, яго пратэсная частка) мае практычна стопрацэнтны ахоп траўматычным досведам, прычым як досведам перажывання гвалту, так і наступных рэпрэсій. Гэта значыць, што ў тым ці іншым выглядзе гвалт або рэпрэсіі, распачатыя ўладамі пасля 2020 года, дайшлі да кожнага.

Амаль траціна тых, хто падтрымліваў пратэст, падчас маршаў непасрэдна перажыла гвалт супраць сябе асабіста або супраць чальцоў сваёй сям'і. Яшчэ чвэрць бачыла гвалт над пратэстоўцамі на свае вочы, і больш чым траціна бачыла гвалт на відэазапісах у інтэрнэце. Гэта «траўма сведкі», якая, як кажуць спецыялісты, можа быць больш балючая, чым непасрэднае пражыванне гвалту.

То-бок маштаб траўматычнага досведу для пратэснай часткі грамадства сапраўды татальны.

Долі фарматаў асабістага судакранання з гвалтам супраць пратэстоўцаў

Источник: Исследование «Коллективная травма белорусского общества: масштабы и варианты» 
Крыніца: даследаванне «Калектыўная траўма беларускага грамадства: маштабы і варыянты»

Але пры гэтым нельга сказаць, што ступень траўматызацыі максімальная.

Сапраўды, з аднаго боку, ва ўмовах валу рэпрэсій сёння галоўнымі эмацыйнымі характарыстыкамі грамадства з’яўляюцца назапашаны стрэс і трывога за сваю бяспеку. Тры чвэрці апытаных дагэтуль ловяць «флэшбэкі 2020-га», столькі ж асцерагаецца персанальных наступстваў за ўдзел у пратэстах.

Складваецца сітуацыя, калі чалавеку проста незразумела, як жыць у гэтай краіне і як будаваць нейкія планы. Гарызонт планавання сціскаецца да лічаных дзён ці тыдняў (29% не будуюць ніякіх планаў на будучыню і жывуць адным днём, 9% будуюць планы максімум на тыдзень, 15% — глядзяць у будучыню не далей чым на месяц). Няпэўнасць будучыні хвалюе людзей нават больш, чым ціск па палітычных прычынах або страта часткі крыніц забяспечання сям'і (81% супраць 25% і 23% адпаведна).

З іншага боку, нават нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі і адсутнасць выразных перспектываў, большая частка апытаных не лічыць сябе ахвярамі ці тымі, хто прайграў (59%). Пераважная большасць рэспандэнтаў (92%) не раскайваецца ў тым, што ўдзельнічала ў падзеях «беларускай рэвалюцыі». А сам 2020 год лічыць нават больш важным для беларусаў як нацыі чым Другая сусветная вайна (Вялікая Айчынная).

Гонар за беларусаў, якія паўсталі супраць рэжыму, злосць на сілавікоў і надзея, што рэвалюцыя працягнецца, — гэта тыя эмоцыі, якія дапамагаюць беларусам трымацца на плаве і не падаць у варонку траўмы. Вельмі падтрымліваюць і тыя сэнсы, якія людзі ўкладаюць у падзеі 2020 года. У першую чаргу гэта сцверджанне пра нараджэнне або перараджэнне беларусаў як нацыі. Гэта таксама разуменне таго, што ў 2020 годзе Беларусь прачнулася — здарыўся пераломны этап у гісторыі краіны. Ну і людзі вераць, што «2020-ы яшчэ дасць свой плён».

«Воблака словаў» з адказаў на пытанне «Як бы вы апісалі сэнс, значэнне падзей 2020−2021 гадоў сваімі словамі?»

Источник: «Коллективная травма белорусского общества: масштабы и варианты»
Источник: исследование «Коллективная травма белорусского общества: масштабы и варианты»

Рэспандэнты кажуць, што спраўляцца з трывожнымі станамі дапамагае камунікацыя з сябрамі і аднадумцамі і сям’ёй. Варта сказаць, што на адносіны ў сем’ях палітычны выбух 2020 года крытычнага ўздзеяння не зрабіў. Таму «сыход з галавой» у хатнія справы, як і ў хобі ці працу, мае тэрапеўтычны эфект. Дапамагае і пошук вонкавых рэсурсаў на прыродзе ці ў веры. Таксама нельга забываць пра працу са спецыялістамі-псіхолагамі. Акрамя таго, становіцца лягчэй жыць, калі робіш хоць нешта ў піку рэжыму.

У выніку, калі паглядзець на вядомую трыяду Аарона Бека («Кагнітыўная трыяда дэпрэсіі»), то атрымліваецца што:

  • беларусы не лічаць сябе няўдачнікамі або тымі, хто прайграў — гэта вельмі пазітыўны момант;
  • цяперашні стан рэчаў выклікае моцны неспакой, але гэтаму пакуль можна неяк супраціўляцца — гэта супярэчлівая сітуацыя;
  • у будучыні не відаць ніякіх перспектываў — гэта вельмі негатыўны момант.

Якія з гэтага можна зрабіць высновы? Па-першае, для пераадолення «траўмы 2020-га» на індывідуальным узроўні ўніверсальных рэцэптаў няма. Вось што працуе ў большасці: шануйце свой досвед, шукайце аднадумцаў, падтрымлівайце адно аднаго, дапамагайце слабейшым. Калі ёсць сілы, супраціўляйцеся і працуйце на перспектыву. Калі сіл няма — думайце пра будучыню. Яна абавязкова наступіць.

Па-другое, на калектыўным узроўні, на ўзроўні ўсяго грамадства неабходная такая ж перакадзіроўка карціны свету, якая адбылася з беларусамі як нацыяй, — патрэбная новая карціна свету, дзе будзе ацэненае мінулае, асэнсаваная сучаснасць і прапанаваныя варыянты калі не пабудовы, то хоць бы ўяўлення будучыні.

Будучыня вельмі важная. Калі ёсць дзеля чаго жыць, раны гояцца хутчэй.