Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


У Беларусі зацвердзілі змены ў Падатковы кодэкс на 2023 год. Як і прагназавалася, чыноўнікі паднялі сёлета многія падаткі. Іх павышэнне ўскосна ці наўпрост закранула амаль кожнага жыхара краіны. Раскажам пра некаторыя змены.

Як і чакалася, чыноўнікі павысілі сярод іншага падатак на першую кватэру. Рост — на 11,1%. Да прыкладу, кошт аднаго квадратнага метра жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме для Мінска вырас да 900 рублёў (было — 810 рублёў).

Стаўку падатку на прыбытак паднялі з 18 да 20%.

Істотна паднялі, як і планавалася, адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія працуюць без ІП. Да прыкладу, для рэпетытараў у Мінску — з 82 да 164 рублёў за месяц, а для будаўнікоў — з 292 да 438 рублёў.

Для аператараў сотавай сувязі працягнулі дзеянне павышанага падатку на прыбытак. Апошнія два гады гэты збор складаў 30% (раней — 18%). Павышаны падатак будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года.

Павысілі стаўкі акцызаў на алкаголь і цыгарэты. Да прыкладу, з 1 студзеня гэтыя стаўкі для цыгарэт першай цэнавай групы паднялі да 55,6 рубля, з красавіка яны вырастуць да 66,25 рубля, з ліпеня — да 78,97 рубля, а з кастрычніка — да 95,59 рубля. Цяпер яны складаюць 43,56 рубля за 1000 цыгарэт.

Для ўладальнікаў сабак падаткі перагледзелі ў бок павышэння. Гэты збор мусяць плаціць тыя, чыім сабакам больш за тры месяцы. Яго трэба ўносіць адзін раз на тры месяцы. У 2023 годзе стаўка гэтага збору складала 9,3 рубля, а за патэнцыйна небяспечныя пароды сабак — 46,5 рубля. З 2023 годзе гэты падатак паднялі да 11,1 рубля і 55,5 рубля адпаведна.

У 2023 годзе паднялі стаўкі зямельнага падатку. Павышэнне закранула і насельніцтва, і бізнес. Рост — на ўзроўні 19%. Да прыкладу, стаўкі зямельнага падатку для жылой шматкватэрнай зоны павысілі да 14,71 рубля за гектар (было — 12,32 рубля). Рост — 19%. Для бізнесу павысілі зямельны падатак для аўтамабільных рынкаў, гульнявых установаў, гандлёвых цэнтраў і рынкаў. Ён складаў у 2022 годзе 184,52 рубля за гектар. З гэтага года збор паднялі да 220,32 рубля. Рост — на 19,4%.