Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  2. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  3. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  4. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  5. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  6. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  9. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  10. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  14. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  15. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  16. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


Польшча з 1 чэрвеня прыпыніла рух праз польска-беларускую мяжу зарэгістраваных у Беларусі і Расіі фур з таварамі. Як мінімум некаторыя перавозчыкі лічаць, што ад прынятага рашэння «лягчэй не стане нікому». Эксперты «Кошту ўрада» прааналізавалі, хто больш за ўсё страціць у фінансавым плане праз чарговыя транспартныя абмежаванні — Мінск ці Варшава.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

З 1 чэрвеня ў Польшчу праз адзіны дзейны да гэтага для грузавікоў пункт пропуску «Казловічы» («Кукурыкі» з польскага боку) не будуць заязджаць ні фуры, ні паўпрычэпы з Беларусі і Расіі. Прычым гаворка ў тым ліку пра грузавыя аўтамабілі, цягачы, прычэпы, у тым ліку паўпрычэпы, і аўтацягнікі. Да асаблівага распараджэння забаронены ўезд грузавога транспарту, які зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Да цяперашняга абмежавання Еўрасаюз ужо забараніў аўтамабільныя грузаперавозкі (у тым ліку транзітныя) для беларускіх і расійскіх кампаній. У ЕС беларускія фуры перамяшчаліся толькі па спецыяльных пропусках. Такія пропускі маглі атрымаць, да прыкладу, фармацэўтычныя, медыцынскія, сельскагаспадарчыя кампаніі.

Рашэнне па абмежаваннях з 1 чэрвеня ў Польшчы прынялі ў той дзень, калі Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення апеляцыю журналіста міжнароднага канала грамадскага тэлебачання Польшчы Polonia, актывіста Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута, асуджанага на восем гадоў калоніі.

Хто больш страціць ад абмежаванняў — Мінск ці Варшава?

«З 1 чэрвеня на беларуска-польскай мяжы адбыліся досыць сур’ёзныя змены, Польшча цалкам забараніла ўезд на сваю тэрыторыю вялікагрузным аўтамабілям з беларускімі і расійскімі нумарамі. Будзем называць рэчы сваімі імёнамі: паўстала гэтая забарона з выключна палітычных прычын. Трэба аддаць належнае польскаму боку — ён паказаў, што гатовы пайсці на многае, абараняючы актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута», — адзначаюць эксперты «Кошту ўрада».

Яны прааналізавалі, наколькі балючымі гэтыя змены будуць для Беларусі.

«Калі мы вывучым дынаміку знешняга гандлю нашых краін са студзеня па сакавік за апошнія тры гады, то ўбачым некалькі важных момантаў. Першы — беларускі экспарт у Польшчу за апошнія гады значна знізіўся — з 532 млн даляраў (тут і далей гаворка ідзе пра прамежак са студзеня па сакавік) у 2021 годзе да 162 млн даляраў у 2023-м. Гэтае падзенне больш чым у тры разы нельга назваць інакш як катастрафічным. Прычым адбыўся ўдар не толькі па гандлёвай, але і па транспартнай сферы, якая дастаўляла грузы ў Еўропу», — удакладняюць эксперты.

Другі момант — імпарт з Польшчы ў Беларусь за гэты ж перыяд значна вырас.

«Прычым калі пасля пачатку вайны, у 2022 годзе, ён знізіўся да 350 млн даляраў, то ўжо сёлета павялічыўся практычна ўдвая — да 650 млн даляраў, нават нягледзячы на санкцыі. Відавочна, што ў гэтым прыкметным скоку мы бачым не толькі пастаўкі ў Беларусь. Нямала тавараў цяпер забароненыя да ўвозу ў РФ. Але пакуль гэтыя санкцыі не закранулі Беларусь, натуральна, беларускі бок не гэтым скарыстаўся», — адзначаюць аналітыкі.

Трэці момант — у Беларусі ўсё менш магчымасцяў прадаваць сваю мяжу як калідор пастаўкі паралельнага імпарту ў Расію, мяркуюць эксперты.

«Выконваючы функцыю велізарнай пракладкі, гандлёвыя прадстаўніцтвы ў нашай краіне зараблялі вялікія грошы літаральна з паветра. Альтэрнатывы такім заробкам пры закрытых межах не будзе. Што страчвае Польшча? Яна не зможа пастаўляць аўтатранспартам сваю прадукцыю ў Беларусь, а гэтыя пастаўкі для многіх польскіх кампаній былі выгадныя. Але калі глядзець глабальна, страта ўсяго аб’ёму экспарту ў Беларусь — для польскай эканомікі не катастрофа, Беларусь знаходзіцца сярод гандлёвых партнёраў па абароце ў трэцім дзясятку краін, пастаўкі польскіх тавараў у Беларусь складаюць 0,73% ад агульнага экспарту Польшчы, а пастаўкі беларускіх тавараў займаюць толькі 0,16% ад агульнага імпарту», — адзначаюць эксперты «Кошту ўрада».

А што страчвае Беларусь праз чарговыя транспартныя абмежаванні з боку Польшчы?

«Для нашай краіны гэтае абмежаванне выглядае значна больш сур’ёзным. Па стане на першы квартал 2023 года нашыя пастаўкі тавараў у Польшчу складалі 4% ад агульнага экспарту Беларусі, а імпарт з Польшчы дасягае 6% ад агульнага аб’ёму імпарту. Гэта лічбы зусім іншага парадку, і яны цягнуць за сабой зусім іншыя, нашмат сур’ёзнейшыя наступствы. Так, вядома, абмен таварамі паміж Беларуссю і Польшчай ажыццяўляецца не толькі грузавікамі, ёсць яшчэ і чыгуначны транспарт, рух якога пакуль цалкам не перакрыты. Але нават нягледзячы на гэта, страты могуць быць значнымі», — лічаць аналітыкі.

Дэманстрацыя прынцыповай пазіцыі для кожнай з краін каштуе ім вельмі па-рознаму, адзначае «Кошт урада».

«Пры гэтым Польшча паказвае сябе як краіна, якая клапоціцца пра людзей, што ёй дарагія, не рызыкуючы эканамічнай стабільнасцю. Кіраўніцтва ж Беларусі як было ізгоем, так і засталося, а цана, якую яно плаціць у гэтым супрацьстаянні (нават калі глядзець толькі на эканоміку), можа аказацца вельмі высокай», — лічаць аналітыкі.

Яны таксама робяць прагноз, як гэтая сітуацыя можа закрануць насельніцтва Беларусі.

«Хутчэй за ўсё, змены яны адчуюць не адразу. Скарачэнне гандлю паўплывае на бюджэт, а значыць, дзіркі ў ім стануць яшчэ больш аб’ёмнымі. Адчувальна зменіцца сітуацыя ў памежных абласцях, дзе многія бізнесы былі завязаныя на перамяшчэнні тавараў у Польшчу і адтуль. Рана ці позна закрытая для грузавікоў польская мяжа праявіцца ў крамах, дзе можа прыкметна скараціцца асартымент тавараў, якія прывозілі з ЕС, бо дастаўляць іх будзе ўсё складаней, даражэй і даўжэй», — лічаць аналітыкі.

Чытайце таксама