Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  4. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  5. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  6. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  7. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  10. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  11. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  12. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  13. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  16. «Я могу по-народному сказать, непопулярно». Лукашенко прокомментировал нашумевшую тему с приглашением пакистанцев в Беларусь
  17. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  18. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  19. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  20. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


Дастаўка ў Беларусь расійскай ядзернай зброі і абсталявання да яе запланаваная ў тры этапы цягам чэрвеня-лістапада. Дэталёвую інфармацыю пра парадак увозу тактычнай ядзернай зброі ў нашую краіну даведалася Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Крытый вагон. В подобных, вероятно, будет доставляться ядерное оружие. Фото: train-photo.ru, автор: Меланж
Крыты вагон. У падобных, імаверна, будзе дастаўляцца ядзерная зброя. Фота: train-photo.ru, аўтар: Меланж

Зрабіць высновы дазволіў аналіз перавозачных дакументаў і запытаў, якімі абменьваліся чыгуначныя адміністрацыі Расіі і Беларусі. У супольнасці «Люстэрку» пацвердзілі, што цалкам упэўненыя ў сваёй інфармацыі.

«Толькі не можам зразумець, як менавіта завозяць: баявая частка асобна і носьбіт асобна, ці цалкам у зборы, ці ўвогуле з дэактываванай баявой часткай», — адзначылі ў супольнасці чыгуначнікаў.

Першы этап увозу ядзернай зброі быў запланаваны на чэрвень. Гэтая пастаўка ўжо адбылася, паведамілі нам у @belzhd_live. Было тры адпраўкі з трох расійскіх станцый:

  • з Чалябінска (станцыя Патаніна, Паўднёва-Уральская чыгунка) — 4 крытыя вагоны спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння, груз — «боепрыпасы іншыя для ваенных мэтаў»;
  • з Новасібірска (станцыя Лажок, Заходне-Сібірская чынугка) — 2 крытыя вагоны спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння, груз — «боепрыпасы іншыя для ваенных мэтаў»;
  • са станцыі Чабаксары (Ніжагародская вобласць, Горкаўская чыгунка) — 10 крытых вагонаў спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння, груз — «боепрыпасы іншыя для ваенных мэтаў».

Усе групы вагонаў ідуць у суправаджэнні ўзброенай аховы і абслуговага персаналу, для чаго ў кожную адпраўку ўключаныя адпаведныя вагоны.

Вагон сопровождения. Фото: train-photo.ru, автор: Кирилл Островский
Вагон суправаджэння. Фота: train-photo.ru, аўтар: Кірыл Астроўскі

Другі этап дастаўкі запланаваны на лістапад 2023 года. Ён ідэнтычны першаму: з тых жа станцый мусіць адправіцца тая ж колькасць вагонаў тых самых відаў.

Пункт прызначэння ўсіх гэтых адправак у Беларусі — станцыя Прудок: гэта каля Гарадка на поўнач ад Віцебска. Побач з гэтай станцыяй знаходзіцца вайсковая частка 94 017 (2631-я авіяцыйная база ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў), да яе вядзе чыгуначная нітка. Станцыя і частка будуць месцам першапачатковай дастаўкі, адкуль ядзерная зброя будзе размяркоўвацца па месцах захоўвання ў спецыяльных вайсковых частках на тэрыторыі Беларусі.

Войсковая часть возле станции Прудок. Скриншот Google maps
Вайсковая частка ля станцыі Прудок. Скрыншот Google maps

Акрамя таго, канстатуе @belzhd_live, станцыя Прудок і в/ч 94 017 — гэта трэніровачная база па разгрузцы-пагрузцы, ахове і бягучаму абслугоўванню ядзернай зброі. Там ужо праводзілася адпрацоўка навыкаў абыходжання са спецыялізаваным абсталяваннем (у мерапрыемствах удзельнічалі і супрацоўнікі чыгункі).

Таксама нядаўна ў тым раёне была праведзеная падрыхтоўка сакрэтнага чыгуначнага пункта сувязі (лінейна-апаратнай залы, ЛАЗ), які размешчаны пад будынкам дзіцячага корпуса санаторыя «Чыгуначнік» у Малых Лётцах. Для гэтага санаторый на першую палову траўня пайшоў на «тэхналагічны перапынак». Пункт сувязі падрыхтавалі да працяглага знаходжання кіраўніцтва чыгункі, сілавікоў і персаналу. Правялі інтэрнэт, паставілі ложкі, стварылі запас правізіі.

Аналагічныя меры, паводле інфармацыі @belzhd_live, прынялі ў ЛАЗ ва ўсіх аддзяленнях БЧ, напрыклад у пункце, абсталяваным у аздараўленчым цэнтры «Талька» паміж Асіповічамі і Мар'інай Горкай. Усе сакрэтныя пункты сувязі прыведзеныя ў гатоўнасць. У выпадку ваенных дзеянняў з такіх пунктаў ажыццяўляецца кіраўніцтва падраздзяленнямі чыгункі, сувязь з усімі станцыямі аддзялення і кіраўнікамі пунктаў — галоўным у Мінску і рэзервовым у Магілёве.

Изображение: @belzhd_live
Выява: @belzhd_live

Другая частка перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь — гэта ўвоз дапаможнага і ахоўнага абсталявання, неабходнага падчас захоўвання ядзерных боепрыпасаў і правядзення іх абслугоўвання і прафілактычных мерапрыемстваў. Яго дастаўка запланаваная на кастрычнік-лістапад, будзе зноў жа тры адпраўкі:

  • са станцыі Праўдзінск (Ніжагародская вобласць, Горкаўская чыгунка) на станцыю Лунінец — 3 універсальныя платформы спецыяльнага рухомага саставу, 1 крыты вагон спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння, груз — «абсталяванне, тэхніка»;
  • з Іжэўска (станцыя Важой, Горкаўская чыгунка) на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя — 9 універсальных платформаў спецыяльнага рухомага саставу, 1 крыты вагон спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння, груз — «абсталяванне, тэхніка»;
  • з Пензы (Куйбышаўская чыгунка) на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя — 1 універсальная платформа спецыяльнага рухомага саставу, 1 вагон суправаджэння, груз — «абсталяванне, тэхніка».

Вагоны, якія едуць да Баранавічаў-Цэнтральных, потым будуць дастаўленыя на станцыю Баранавічы-Палескія для далейшага перамяшчэння па асобнай нітцы на тэрыторыю вайсковай часткі 54 804 — гэта 61-я знішчальная авіябаза ВПС Беларусі, якая займае баранавіцкі аэрадром.

Истребители на аэродроме Барановичей. Фото: 61-я истребительная авиабаза | Барановичи в VK.com
Знішчальнікі на аэрадроме Баранавічаў. Фота: 61-я знішчальная авіябаза | Баранавічы ў VK.com

Акрамя таго, чыгуначнікі звярнулі ўвагу, што з Беларусі з траўня вывозіцца гружаны і парожні рухомы састаў на станцыю Капусцін Яр (горад Знаменск Астраханскай вобласці Расіі) у адрас вайсковай часткі 15 644 (4-ы Дзяржаўны цэнтральны міжвідавы палігон). Так, былі адпраўленыя:

  • 15 чэрвеня са Стоўбцаў — 15 гружаных вагонаў (у двух — 29 чалавек асабовага складу, яшчэ 10 даўгамерных платформаў з пагружанай інжынернай тэхнікай і 3 крытыя вагоны з іншымі грузамі). Адпраўнік — в/ч 30 151 у Фаніпалі (15-я зенітная ракетная брыгада аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА);
  • 15 чэрвеня з Оршы — 37 парожніх вагонаў (8 паўвагонаў, 1 крыты вагон, 28 даўгамерных платформаў), прызначаных пад пагрузку на станцыі прызначэння. Адпраўнік — Міністэрства абароны;
  • 17 чэрвеня з Оршы — 50 даўгамерных платформаў, прызначаных пад пагрузку на станцыі прызначэння. Адпраўнік — Міністэрства абароны.

Пасля гэтага са станцыі Капусцін Яр назад у Беларусь на станцыю Коласава каля Стоўбцаў часткай названых вагонаў (15 адзінак) былі дастаўленыя зенітныя ракетныя комплексы супрацьракетнай абароны С-400, прызначаныя для дыслакацыі ў в/ч 25 819 у пасёлку Наваколасава (25-ы арсенал ракетна-артылерыйскага ўзбраення). Астатнія парожнія вагоны чакаюць пагрузкі і адпраўкі назад у Беларусь.

Як адзначае @belzhd_live, мэта гэтых перавозак асабовага складу, абсталявання і парожніх вагонаў у Іжэўск — навучанне беларускіх вайскоўцаў працы з ядзерным узбраеннем, падрыхтоўка абсталявання і далейшае перамяшчэнне тэхнікі і абсталявання ў месцы дыслакацыі ў Беларусі.

Чытайце таксама