Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


За пяць месяцаў камісіі па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі, у яе звярнуліся ўсяго 16 чалавек, а не «больш за 60», як сцвярджалі прапагандысты. Пра гэта паведамілі 17 ліпеня «Кіберпартызаны».

Фото: t.me/cpartisans
Звароты Наталлі Пратасевіч і Філіпа Давыдава. Фота: t.me/cpartisans

Паводле звестак арганізацыі, шасцёра з тых, хто звярнуўся ў камісію — «мацёрыя крымінальнікі, якія праходзілі па артыкулах, не звязаных з палітыкай». З 16 заявак ухвалілі толькі дзве-маці Рамана Пратасевіча Наталлі і Філіпу Давыдаву, якія пасля вяртання далі інтэрв'ю прапагандыстам.

«Большая частка заявак „не адпавядае патрабаванням“, бо напісаная людзьмі, якія не ўдзельнічалі ў пратэстах, не падалі дастаткова звестак або не напісалі, што раскайваюцца», — паведамілі «Кіберпартызаны».

У арганізацыі падкрэслілі, што «нават не давялося ўзломваць базу камісіі, каб атрымаць гэтыя звесткі». Для пацверджання сваёй інфармацыі «Кіберпартызаны» апублікавалі два пратаколы паседжанняў. 28 красавіка камісія разглядала зварот маці Рамана Пратасевіча, 31 траўня — Філіпа Давыдава. Абедзве просьбы задаволілі.

Нагадаем, 28 красавіка Генпракуратура паведаміла пра першае паседжанні камісіі па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. У ведамстве заявілі, што ў камісію паступіла больш за 60 зваротаў ад тых, хто, ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Чытайце таксама