Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


Міністэрства спорту і турызму сваёй пастановай увяла прафесійныя і этычныя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Прапісана, што неабходна падчас экскурсіі мець пры сабе бэйдж і пералік тэмаў экскурсій, па якіх пройдзеная атэстацыя. І не варта дапускаць некарэктныя выказванні пра Беларусь.

Усяго ў дакуменце 21 пункт з патрабаваннямі. Экскурсаводы павінныя, напрыклад, «праяўляць павагу да дзяржаўных сімвалаў, а таксама гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, культурных і духоўных традыцый Беларусі і захавання яе гісторыка-культурнай спадчыны».

Яшчэ ад экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў патрабуюць «фармаваць уяўленне пра Беларусь як пра краіну, прывабную для турыстаў, экскурсантаў». Таксама нельга дапускаць на экскурсіях суб’ектыўных некарэктных ацэнак і выказванняў пра Беларусь і іншыя краіны. Неабходна «прымаць меры па недапушчэнні з боку турыстаў, экскурсантаў ці іншых асоб некарэктных, правакацыйных і іншых негатыўных выказванняў або дзеянняў».

Акрамя таго, трэба прытрымлівацца агульнапрынятых этычных нормаў, асобна патрабуецца «мець ахайны выгляд, выключаць любыя формы правакацыі ў вопратцы і абліччы».

Згодна з правіламі, выкарыстоўваць мабільны тэлефон падчас экскурсіі можна толькі па працы. У дачыненні да нецвярозых або агрэсіўных турыстаў варта прымаць меры.

У апошнім пункце сказана, што экскурсаводы абавязаныя «з'яўляцца на запрашэнне атэставальнага органа ва ўстаноўлены тэрмін і даваць тлумачэнні па пытаннях сваёй дзейнасці». Пры немагчымасці яўкі трэба даць пісьмовае тлумачэнне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, у 2022 годзе ўлады ў Беларусі заклапаціліся працай экскурсаводаў. Іх вырашылі атэстоўваць, з пачатку 2023 года забаранілі працаваць экскурсаводамі асуджаным па палітычных артыкулах.

Са жніўня 2022 года сілавікі пачалі актыўна затрымлівалі экскурсаводаў. Па скарзе праўладнай актывісткі была затрыманая дырэктарка і заснавальніца вядомай турыстычнай кампаніі «Віяполь» Галіна Патаева. Тады ж сілавікі прыйшлі і да гіда Ігара Хмары, затрымлівалі экскурсаводаў Святлану Грышкевіч (за «паклёп і скажэнне гістарычных фактаў»), Аксану Манкевіч (за тое, што экскурсанты нібыта пікетавалі) — тройчы. Хмару і Манкевіч асудзілі па крымінальных артыкулах. У той перыяд мінскія гіды масава адмаўляліся ад групавых экскурсій і стараліся выбіраць толькі «правераныя» групы турыстаў па рэкамендацыі калег. Але і пасля ўвага сілавікоў да экскурсаводаў захавалася. Напрыклад, у студзені ў Мінскай вобласці затрымалі двух экскурсаводаў, якія везлі турыстаў на абрад «Калядныя цары».