Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  4. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  9. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  10. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  14. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  15. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  18. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  19. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


У Беларусі падрыхтавалі праект закона пра спажывецкае крэдытаванне. Ім сярод іншага хочуць адрэгуляваць правілы інфармавання пра ўмовы атрымання крэдытаў і мікрапазык і выплат па іх. Неабходнасць такога дакумента звязаная сярод іншага з гарманізацыяй нарматыўных актаў пра крэдытаванне з Расіяй.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што гэта за дакумент і навошта ён патрэбны

Праект закона «Пра спажывецкі крэдыт (мікрапазыку)» неабходны для рэгулявання адносін, звязаных з інфармаваннем кліентаў пра спажывецкае крэдытаванне або мікрапазыкі, заяўляюць у Нацбанку. Банк і раней выстаў пэўныя патрабаванні, але асобнага заканадаўчага дакумента, які б рэгуляваў гэтыя пытанні, у нас у краіне не было.

Мэта падрыхтоўкі законапраекта, паводле заявы Нацбанка, — «удасканаленне прававога рэгулявання адносін у галіне крэдытавання і мікрафінансавання фізічных асобаў, забяспечання іх сістэмнага і комплекснага рэгулявання, а таксама павышэнне ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг».

Распрацоўка такога закона «скіраваная таксама на гарманізацыю падыходаў да нарматыўнага рэгулявання крэдытных і некредытных фінансавых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі». Мяркуючы з усяго, гэта азначае, што беларускае заканадаўства ў гэтым кірунку падладжваецца пад расійскае, бо ў суседняй краіне аналагічны закон дзейнічае з 2013 года.

Абмеркаванне законапраекта, ініцыяванае Нацбанкам, завяршылася 8 верасня. Свае водгукі на форуме для абмеркавання законапраекта пакінулі ўсяго тры карыстальнікі. Імаверна, былі і тыя, хто накіроўваў прапановы наўпрост распрацоўшчыку.

Як паказвае практыка нашай краіны, часцей за ўсё законапраекты пасля грамадскага абмеркавання практычна не мяняюць першапачатковага выгляду. Такім чынам, можна меркаваць, што да парламентарыяў гэты дакумент трапіць практычна ў тым самым выглядзе, у якім яго выносілі на грамадскае абмеркаванне. Тыя ў сваю чаргу прымуць дакумент, хутчэй за ўсё, без асаблівых пытанняў (зноў жа, зыходзячы з практыкі мінулых гадоў). То-бок ужо цяпер з вялікай доляй упэўненасці можна казаць пра тое, што менавіта ўвядзе або зменіць новы законапраект пасля яго прыняцця.

Што прадугледжвае закон

Асноўны акцэнт дакумента скіраваны на максімальнае інфармаванне банкамі і іншымі фінансавымі арганізацыямі кліентаў пра ўмовы крэдытавання (мікрафінансавання), уключаючы разнастайныя падводныя камяні.

У законапраекце прапісаны абавязак крэдытадаўца публікаваць інфармацыю пра спажывецкае крэдытаванне (мікрафінансаванне) на сайце і ў памяшканнях, дзе такая паслуга аказваецца.

У дакуменце прапісалі, што ў дамове пра крэдыт або мікрапазыку акрамя асноўных пытанняў пра аказанне паслугі будзе абавязковая для перадачы кліенту інфармацыя пра абавязанні, якія лягуць на яго плечы. Гэта выразна сфармуляваны памер працэнтаў па крэдыце або пазыцы і парадак іх выплаты, парадак вызначэння зменнай гадавой працэнтнай стаўкі. Для арганізацый, якія даюць мікрафінансаванне (пад імі ў законе маюцца на ўвазе ў тым ліку ламбарды і скупшчыкі каштоўных металаў), стане абавязковай для паведамлення кліенту гадавая працэнтная стаўка, а таксама дзённая або месячная.

Умовы выдачы спажывецкіх крэдытаў і мікрапазык, якія даюцца кліенту на азнаямленне, павінныя выглядаць так, каб яны займалі не больш за адзін аркуш. Іншымі словамі, абмяжоўваецца магчымасць фінансавых арганізацый размываць умовы, што павялічвае рызыку таго, што кліент можа прапусціць нейкі важны момант. А кліент пісьмова пацвярджае, што азнаёміўся з прапісанымі ўмовамі.

Законапраект уводзіць абавязковую ацэнку крэдытаздольнасці крэдытаатрымальнікаў з выкарыстаннем паказчыка пазыковай нагрузкі. Гэта працэнтныя суадносіны сумы штомесячных плацяжоў заяўніка і памеру яго сярэднямесячнага даходу.

Прымаць рашэнне пра выдачу крэдыту будзе толькі банк або фінансавая арганізацыя, а шэраг іншых паўнамоцтваў яны могуць перадаваць на аўтсорс. Але апошнія не могуць браць за гэта грошы з кліентаў.

Таксама ў дакуменце прапісаная магчымасць прадстаўлення крэдытаатрымальнікам, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адтэрміноўкі або растэрміноўкі плацяжоў па дамове спажывецкай пазыкі на тэрмін не менш за тры месяцы. Прычым у праекце закона прапісаныя такія сітуацыі. Гэта смерць мужа або жонкі крэдытаатрымальніка, страта ім працы, прызнанне па законе непрацаздольным, павелічэнне колькасці ўтрыманцаў, а таксама непрацаздольнасць працягласцю 40 дзён і больш.

Чытайце таксама