Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская сустрэлася на палях саміту ААН з еўракамісарам па ўнутраных справах Ілвай Ёхансан. Пра гэта паведамляе яе прэс-служба.

Светлана Тихановская и Илва Йохансон. Фото: Офис Светланы Тихановской
Святлана Ціханоўская і Ілва Ёхансан. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі прапанавала правесці кансультацыі з Аб’яднаным пераходным кабінетам, вынікам якіх мусяць стаць рэкамендацыі для краін Еўрасаюза па спрашчэнні легалізацыі беларусаў.

Ілва Ёхансан падтрымала гэтую прапанову.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі расказаў еўракамісару пра план дзеянняў па праекце новага пашпарта: мяркуецца арганізаваць выраб узораў пашпарта, стварыць асобнае прадпрыемства па іх выпуску і правесці кампанію па міжнародным прызнанні дакумента.

Нагадаем, з 7 верасня афіцыйна набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа.

У Еўрасаюзе асудзілі новы закон і паабяцалі вывучыць «практычныя наступствы» ад яго прыняцця для грамадзян Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі ЕС.

У Дзярждэпартаменце ЗША назвалі ўказ Лукашэнкі «апошнім у доўгай чарадзе цынічных адмоваў беларускага рэжыму ад сваіх асноўных абавязанняў перад сваім народам» і збіраюцца абмеркаваць з саюзнікамі і дэмсіламі, чым можна дапамагчы беларусам, якія з’ехалі ад рэпрэсій.