Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


У эканоміцы працягвае павялічвацца перакос у знешнім гандлі. За жнівень імпарт тавараў у нашую краіну яшчэ больш нарасціў перавагу над экспартам, вынікае са звестак Белстата. Раней у Мінэканомікі сярод прычын такога дысбалансу ў знешнім гандлі называлі тое, што «ўнутраны рынак засумаваў па пэўных таварах».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як паведамляе Белстат, у студзені-жніўні знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 54 млрд 122,2 млн даляраў. Пры гэтым экспарт склаў 25 млрд 901,7 млн даляраў, а імпарт — на 2 млрд 318,8 даляраў больш. За жнівень перавышэнне павялічылася яшчэ на 180,7 млн даляраў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знешнегандлёвы абарот вырас на 14,8% у цяперашніх цэнах: экспарт павялічыўся на 8,4%, а імпарт — на 21,4%.

Чыноўнікі не першы год змагаюцца з імпартам, але маюць з гэтым цяжкасці. Тым часам Беларусь усё больш збліжаецца з Расіяй па знешнім гандлі.

У канцы верасня гэтага года намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун заявіў, што «рынак ужо дастаткова насыціўся імпартам, тэмпы росту імпарту будуць скарачацца, будзе выраўноўвацца сальда знешняга гандлю». Чыноўнік таксама казаў, што ўрад пакуль не бачыць рызыкі праз гэты перакос у знешнім гандлі. Ён таксама звяртаў увагу на адну з прычын паскоранага павелічэння імпарту — рост спажывецкага рынку. «Тут у нас і ўнутраны рынак засумаваў па пэўных таварах», — адзначыў раней Андрэй Картун.

Чытайце таксама