Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Мінулы тыдзень стаў вельмі значным для фінансавых рынкаў: як сусветнага, так і беларускага. Падрабязней пра гэта — у штотыднёвым прагнозе Myfin.by.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

На мінулым тыдні цягам трох дзён 13,14 і 15 снежня прайшлі паседжанні найбуйнейшых цэнтральных банкаў па пытаннях манетарнай палітыкі, якія вызначаць трэнды на найбліжэйшыя два-тры месяцы і ў перспектыве на першае паўгоддзе 2024 года. Усе рашэнні ў цэлым былі прадказальныя. ФРС ЗША трэці раз пакінула працэнтную стаўку без зменаў на ўзроўні 5,50%, Еўрапейскі Цэнтрабанк таксама не стаў мяняць асноўны параметр, Цэнтрабанк Расиі падняў ключавую стаўку да 16%. Але асноўная інтрыга гэтых рашэнняў была не ў тым, зменяць ці рэгулятары стаўку ці не, а ў наступных каментарах кіраўнікоў.

Старшыня ФРС Джэром Паўэл расказаў пра ўсё, але ў яго выступе фінансавы рынак пачуў намёкі на тое, што ў пачатку наступнага года магчымы разварот у манетарнай палітыцы і, пачынаючы з другой паловы 2024 года, працэнтная стаўка ФРС можа быць перагледжаная ў бок паніжэння. Гэта прывяло да таго, што да сярэдзіны пятніцы, 15 снежня, асноўная валютная пара EUR/USD падымалася да 1,1005, золата вырасла ў кошце да 2057,95 USD/Oz, барэль нафты маркі Brent таргаваўся на адзнацы 77,22 USD/br. Праўда, да канца пятнічных таргоў курс еўра зноў знізіўся да USD/EUR 1,0894, але ў цэлым мінулы тыдзень закрыўся для еўра ў зялёным сектары.

Рашэнне расійскага Цэнтрабанка таксама было цалкам чаканым, і ў каментарах кіраўніца Цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна зноў спынілася на тэзісе барацьбы з інфляцыяй.

На беларускім рынку ўсё гэта адлюстравалася ў актыўным зніжэнні курсу даляра ЗША на -1,50% за тыдзень. Курс закрыцця пятнічных таргоў склаў USD/BYN 3,1557, з пачатку 2023 года захоўваецца рост курсу на +15,38%.

Курс расійскага рубля за гэты ж час вырас на +0,93% і да заканчэння мінулага тыдня склаў RUB/BYN 3,5221 за 100 расійскіх рублёў. Адставанне расійскага рубля з пачатку года скарацілася да -6,91%.

На расійскім валютным рынку рубель цягам мінулага тыдня вагаўся ў вузкім калідоры USD/RUB 89,40 — 92,95 з дынамікай у бок зніжэння курсу даляра ЗША на расійскім рынку. Падтрымку расійскай валюце на мінулым тыдні аказвалі цэны нафты, якія адштурхнуліся ад лакальнага мінімуму (напярэдадні паседжання ФРС Brent апускалася да 72,55 USD/br), і зніжэнне курсу даляра на сусветным рынку.

Наперадзе апошні актыўны тыдзень таргоў на пазабіржавым рынку Форэкс, і з высокай ступенню імавернасцю рынак будзе адпрацоўваць вынікі паседжанняў рэгулятараў на мінулым тыдні. Акрамя таго, на расійскім валютным рынку пачынаецца падатковы перыяд, фіскальныя паступленні чакаюцца на ўзроўні 3,5 трлн рублёў, што прыкладна на 30% больш за лістападаўскія зборы. Калі на знешнім фоне не адбудзецца нейкіх значных падзей, расійскі рубель мае шанцы ўмацавацца.

З улікам сказанага, на гэтым тыдні можна чакаць зніжэння курсу даляра ЗША і росту курсу расійскага рубля. Валютная пара USD/BYN можа знізіцца да 3,1200−3,1350. Расійскі рубель да беларускага можа вырасці да RUB/BYN 3,5500 за 100 расійскіх рублёў.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй да куплі або продажы якіх-кольвек актываў або валют.