Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  2. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  3. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  4. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  7. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  8. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  9. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  10. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  11. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  14. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  15. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  16. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  17. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  18. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў праект пагаднення з Расіяй што да супрацоўніцтва ў сферы нагляду за фінансавым рынкам. Мінск і Масква збіраюцца супрацоўнічаць у гэтай сферы і абменьвацца інфармацыяй, гаворка ў тым ліку пра банкаўскую таямніцу. Старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук патлумачыў «Люстэрку», што значыць такое збліжэнне ў галіне рэгулявання фінансавага рынку і ці ёсць рызыкі для беларускага боку.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Мінск і Масква хочуць даць адно аднаму доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі

Паведамляецца, што праект гэтага пагаднення рыхтуецца для «ўмацавання надзейнасці і забяспечання стабільнасці фінансавых рынкаў». 22 красавіка дакумент ухваліў Аляксандр Лукашэнка. Далей чакаюцца перамовы ўрадаў дзвюх краін, а таксама Нацбанка і Цэнтрабанка.

У праекце пагаднення пад канфідэнцыйнай інфармацыяй разумеюць службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюду, звесткі, якія ёсць банкаўскай таямніцай, таямніцай страхавання, канфідэнцыйную інфармацыю на рынку каштоўных папер і іншыя віды таямніцы, якія ахоўваюцца законам.

Пасля канчатковага падпісання пагаднення краіны змогуць праводзіць сумесныя праверкі ўдзельнікаў фінансавага рынку (як гэта можа працаваць на практыцы, з дакумента не да канца ясна). Прадугледжаная таксама магчымасць стварэння сумесных наглядных калегій. Але галоўнае — краіны атрымліваюць доступ да інфармацыі ўдзельнікаў фінансавага рынку другога боку.

Эканаміст Дзмітрый Крук лічыць, што сам па сабе праект дакумента пагаднення не нясе рызык, якія раней праглядаліся, да прыкладу, у падатках.

— Гэта адносна адэкватны механізм, калі такім назваць задачу руху ў бок аб’яднання фінансавых сістэм, — адзначае эксперт. — Але паўсюднае збліжэнне з Расіяй — гэта само па сабе пагроза. Па вялікім рахунку, гэта адбываецца праз тактыку тысячы парэзаў беларускага суверэнітэту. І гэтае пагадненне — адзін з іх. То-бок само па сабе пагадненне эканамічнаму суверэнітэту, здавалася б, крытычна не пагражае, але на фоне астатніх дзеянняў і таго, што гэта мусіць спрыяць інтэграцыі і зрашчэнню фінансавага рынку ў адно цэлае (што, на маю думку, у выпадку з Расіяй экзістэнцыйная пагроза), у гэтым сэнсе навіна нядобрая.

Адкуль растуць ногі ў гэтага фінансавага збліжэння і на якія дэталі варта звярнуць увагу

— Ногі ў гэтага пагаднення растуць яшчэ з дэкрэта, якім быў зацверджаны пакет з 28 саюзных праграм. У ім гаварылася, што такое пагадненне збіраюцца падпісаць, — кажа Дзмітрый Крук і адзначае: той факт, што такое пагадненне планавалася падпісаць да 2023 года, а робіцца гэта толькі цяпер, можа сведчыць пра тое, што акурат беларускі бок спрабаваў тармазіць гэты працэс.

Аналітык падкрэслівае, што фінансавы рынак паміж краінамі становіцца агульным, калі ёсць адзіныя наглядныя службы (калі не адзіныя, то хаця б іх цесная каардынацыя). Таму цалкам лагічнае патрабаванне абмену канфідэнцыйнай інфармацыяй.

Эксперт таксама звярнуў увагу на тое, што ў тэксце праекта пагаднення відаць асцярогі беларускага боку, што атрыманая інфармацыя можа выкарыстоўвацца расіянамі не па прызначэнні.

— Там ёсць шэраг агаворак, калі адзін бок мае права адмовіць іншаму [у выкананні запыту пра перадачу інфармацыі]. Напрыклад, калі «перадача запытанай інфармацыі можа нанесці шкоду суверэнітэту або закрануць інтарэсы нацыянальнай бяспекі дзяржавы запытанага органа». То-бок [беларускія ўлады] падсцілаюць сабе саломку, ствараюць шчыліны, каб пры нейкай крайняй патрэбе можна было ўхіліцца, — разважае эксперт.

Таксама аналітык звяртае ўвагу на агаворку, што інфармацыя мусіць адназначна выкарыстоўвацца для той мэты, якая прапісаная ў запыце. Ён лічыць, што такая фармулёўка сама па сабе выглядае дзіўна, калі партнёры давяраюць адно аднаму.

— Калі нават не на ўзроўні дзяржавы, а на ўзроўні банкаў або кампаній расіяне паставяць сабе мэту захапіць кавалак беларускага рынку выключна з эканамічных меркаванняў, магу дапусціць, што могуць выкарыстоўвацца механізмы, каб мець канфідэнцыйную інфармацыю пра стан рынку ў Беларусі. У выпадку Расіі такі варыянт падзей, як мне здаецца, не выключаны, — кажа эканаміст.

Беларусь і Расія прымаюць усё новыя пагадненні, але што канкрэтна за імі стаіць — не так проста зразумець. «Люстэрка» з дапамогай экспертаў разбіраецца ў «расцягнутай» інтэграцыі дзвюх краін, каб паказаць, якія рызыкі нясе гэты працэс.

Падтрымайце рэдакцыю, каб мы працягвалі гаварыць пра важнае ✊

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.