Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Час паступова змяняе ўсё — у тым ліку і Аляксандра Лукашэнку. Год за годам час паглыбляе зморшчыны на яго твары, абцяжарвае хаду, прымушае месцамі трэсціся і надзяваць акуляры. Асабліва змены прыкметныя ў апошнія некалькі гадоў — пікам метамарфоз палітыка, мабыць, стала хвароба гадавой даўніны, якая прывяла да з’яўлення (а потым і знікнення з афіцыйнага сайта) фота «васковага» галоўнакамандуючага. Напярэдадні чарговага маскоўскага параду на 9 траўня, які зноў збіраецца наведаць палітык (мінулым разам менавіта з гэтага мерапрыемства пачаўся працяглы перыяд яго адсутнасці на публіцы), мы вырашылі паглядзець, як Лукашэнка візуальна мяняўся за сваё жыццё і як з энергічнага мужчыны стаў чалавекам, якому складана прайсці трыста метраў.

Пачаў насіць вусы з трэцяй зоркай на пагонах

Лукашэнка, які нарадзіўся ў 1954 годзе, скончыў дзве ВНУ: вочна вучыўся на гісторыка ў Магілёўскім педагагічным інстытуце ў 1971−1975 гадах, у 1985-м завочна скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаўшы спецыяльнасць «эканаміст». Падчас навучання, мяркуючы з фота, будучы палітык меў досыць густыя валасы і насіў камсамольскі значок.

Александр Лукашенко в бытность студентом, 1970е годы, Могилев. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка — студэнт, 1970-я гады, Магілёў. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Паводле афіцыйнай біяграфіі, у 1975 годзе пасля заканчэння першай ВНУ Лукашэнку прызвалі ў войска, ён служыў на мяжы, у Брэсце. Быў сяржантам. У год прызыву ажаніўся з Галінай Жалняровіч, тады ж нарадзіўся старэйшы сын Віктар. Пасля стаў ужо лейтэнантам — у сеціве ёсць яго фота ў форме разам з сынам, зробленае, відаць, у пачатку васьмідзясятых. Ужо падчас вайсковай службы стала прыкметна, што Лукашэнка пачаў лысець — працэс узмацніўся бліжэй да трыццаці.

Лысеющий Александр Лукашенко во время службы в пограничных войсках КГБ СССР, 1975-1977 годы. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Палыселы Аляксандр Лукашэнка падчас службы ў памежных войсках КДБ СССР, 1975−1977 гады. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
Александр Лукашенко в форме с погонами лейтенанта со старшим сыном Виктором, 1980-е годы. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка ў форме з пагонамі лейтэнанта са старэйшым сынам Віктарам, 1980-я гады. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

А вось вусы, мяркуючы з наяўных фота, будучы палітык пачаў насіць, калі падрос у званні. Ёсць здымак ужо вусатага Лукашэнкі ў пагонах старшага лейтэнанта. То-бок змяніць імідж ён вырашыў ва ўзросце каля трыццаці гадоў. З таго часу гэты элемент знешнасці нязменна прысутнічае ў жыцці ўраджэнца гарадскога пасёлка Копысь. Дарэчы, на той самай фатаграфіі Лукашэнка ў фуражцы — магчыма, пад ёй хаваецца яшчэ адна будучая адметная рыса палітыка, пра якую мы скажам ніжэй.

Александр Лукашенко с усами в военной форме с погонами старшего лейтенанта, 1980-е годы. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка з вусамі ў вайсковай форме з пагонамі старшага лейтэнанта, 1980-я гады. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Яшчэ на службе ён уступіў у кампартыю, пасля працаваў па камсамольскай і партыйнай лініях, на розных пасадах у сельскай гаспадарцы і на прадпрыемствах. Хацеў стаць старшынёй калгаса і менавіта таму атрымаў сельскагаспадарчую адукацыю — пра гэта пісаў у кнізе «Лукашэнка: палітычная біяграфія» яго былы паплечнік, а цяпер палітвязень Аляксандр Фядута. Доўга не затрымліваючыся на адным месцы працы, будучы палітык у выніку стаў дырэктарам саўгаса «Гарадзец» на Шклоўшчыне — туды яго ў сакавіку 1987-га рэкамендаваў райкам кампартыі. Да абрання дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1990 годзе Лукашэнка паспеў ладна палысець.

У палітыку прыйшоў ужо з зачосам

Падчас перабудовы, у 1989 годзе, Лукашэнка пайшоў у палітыку — паспрабаваў выбрацца ў Вярхоўны Савет СССР. Але ў Магілёўскай акрузе тады перамог будучы прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч — ён набраў 51% галасоў супраць 45,7% ва ўраджэнца Капыся. У той час Лукашэнка ўжо насіў зачос — то-бок часткай валасоў прыкрываў сваю лысіну, пакідаючы лоб адкрытым. А вусы, здаецца, да таго часу сталі пышнейшыя.

Александр Лукашенко с коллективом совхоза "Городец", май 1988 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка з калектывам саўгаса «Гарадзец», травень 1988 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
Александр Лукашенко на встрече с избирателями, 1989 год. Фото: udf.name
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з выбаршчыкамі, 1989 год. Фота: udf.name

Больш здымкаў з’явілася, калі Лукашэнка праз год усё ж абраўся ў дэпутаты — толькі ўжо ў Вярхоўны Савет БССР. На фота таго часу можна заўважыць другі падбародак і розныя вусы — былі не толькі звыклыя каротка стрыжаныя, але і з апушчанымі канцамі — а-ля беларускі селянін мяжы XIX-XX стагоддзяў.

Александр Лукашенко с разными усами в девяностые годы. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка з рознымі вусамі ў дзевяностыя гады. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Што да зачосу, то аднойчы яго здзьмула ветрам — і гэта трапіла на фота. Потым такія здымкі стала немагчыма сустрэць — прэс-служба палітыка мае свае правілы што яго здымання, без нявыгадных планаў.

Александр Лукашенко в 1990-х годах. Фото: papaviti.livejournal.com
Аляксандр Лукашэнка ў 1990-х гадах. Фота: papaviti.livejournal.com

Нескладана заўважыць, што падчас свайго прыходу ў палітыку Лукашэнка на фота падцягнуты, у яго не відаць звыклага «чыноўніцкага» жывата. Тады ж у яго было як мінімум два касцюмы, адзін з якіх — у палоску. У наяўнасці быў і касцюм спартыўны — добра вядомае фота ў ім, зробленае ў пачатку дзевяностых.

Лукашенко в спортивном костюме, начало девяностых годов. Фото: xan-13.livejournal.com
Аляксандр Лукашэнка ў спартыўным касцюме, пачатак дзевяностых гадоў. Фота: xan-13.livejournal.com

У 1994-м, у год свайго саракагоддзя, Лукашэнка стаў першым і пакуль адзіным прэзідэнтам Беларусі, абышоўшы ў другім туры выбараў свайго даўняга палітычнага суперніка Вячаслава Кебіча. У той час яго валасы ўсё яшчэ былі цёмныя, а сам палітык быў моцны і энергічны.

«Сухарлявага і нахрапістага футбаліста міжраённай зборнай лёгка можна было пераблытаць з Робін Гудам», — пісаў пазней пра Лукашэнку таго часу пісьменнік і журналіст Яўген Будзінас у сваёй кнізе «Дурні». Ён жа адзначаў, што аднойчы ў 1994-м тагачасны віцэ-прэм'ер Віктар Ганчар не змог трапіць на прыём да Лукашэнкі, бо той прымяраў капелюшы — для замежных паездак. Забракаваныя першай асобай галаўныя ўборы пасля раздалі набліжаным.

Александр Лукашенко во время официального визита президента России Ельцина в Беларусь, февраль 1995 года. Фото: пресс-служба президента России
Аляксандр Лукашэнка падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Расіі Ельцына ў Беларусь, люты 1995 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

З часам у Лукашэнкі пачала прабівацца сівізна. Ужо праз некалькі гадоў пасля абрання валасы страцілі свой першапачатковы цёмны колер, пасвятлелі і вусы. У замежных паездках дзякуючы адсутнасці капелюшоў прыкметна, што галава палітыка пашарэла, але валасоў на прыкметны зачос усё яшчэ хапала.

Александр Лукашенко во время официального визита в Египет, июнь 1998 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас афіцыйнага візіту ў Егіпет, чэрвень 1998 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Новае стагоддзе сустрэў сівым і з загадкавымі вусамі

45-гадовы Лукашэнка сустрэў 2000 год ужо канчаткова сівым. Ён звыкла зачэсваў валасы на лысіну і больш не адпускаў кончыкі вусоў, як у пачатку дзевяностых. Таксама ён усё яшчэ захоўваў фігуру — на здымках не відаць звыклага цяпер пацяжэлага палітыка. Лукашэнка ўсё яшчэ заставаўся «сухарлявым і нахрапістым».

Александр Лукашенко во время визита в Израиль и Палестинскую Национальную Автономию, январь 2000 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Ізраіль і Палестынскую Нацыянальную Аўтаномію, студзень 2000 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Цікава, што сівізна Лукашэнкі чамусьці не закранае ягоных вусоў і броваў. Некаторыя назіральнікі лічаць, што палітык іх фарбуе. Бо калі чалавек сівее, то валасы звычайна абясколерваюцца па ўсім целе — і на галаве, і над вачыма, і пад носам.

Да трэціх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі ў 2006 годзе, Лукашэнка прыйшоў з трохі папаўнелым тварам і ўсё яшчэ цёмнымі вусамі. Сівыя валасы на яго галаве яшчэ больш парадзелі, і звыклы зачос стаў амаль непрыкметны.

Александр Лукашенко во время третьего "Всебелорусского народного собрания", март 2006 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас трэцяга Усебеларускага народнага сходу, сакавік 2006 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Да часу наступных выбараў 55-гадовы Лукашэнка пачаў усё часцей паказвацца са сваім малодшым сынам Мікалаем. З ім жа ён паехаў і ў Венесуэлу, дзе даў інтэрв'ю на мясцовым пляжы — у майцы і чырвона-зялёных плаўках. Там стала заўважна, што палітык больш не «сухарлявы» — відаць і жывот, і даволі буйныя для мужчыны грудзі.

У гэты час сталі прыкметныя і зморшчыны, у тым ліку на лбе. А вусы ўсе гэтак жа заставаліся цёмнымі, нягледзячы на сівыя валасы на галаве. Відаць і другі падбародак, які прарэзаўся яшчэ ў дзевяностыя. А ў 2012 годзе (у 58 гадоў) Лукашэнку ўпершыню паказалі з акулярамі, якія ляжаць перад ім на стале, — мабыць, у той час у палітыка з’явіліся праблемы са зрокам.

Александр Лукашенко с сыном Николаем во время визита в столицу Китая Пекин, 11 октября 2010 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем падчас візіту ў сталіцу Кітая Пекін, 11 кастрычніка 2010 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Перастаў саромецца акуляраў, яшчэ больш растаўсцеў і пачаў кульгаць

Падчас наступных выбараў у 2015 годзе Лукашэнка быў ужо 61-гадовым. Тады ж, мабыць, склаўся звыклы і цяпер вобраз палітыка — сівы мужчына ва ўзросце з пацяжэлай фігурай, сіваватымі вусамі (яны яшчэ будуць мяняць колер) і тварам у зморшчынах, нярэдка з мяшкамі пад вачыма. Важна, што здымкі Лукашэнкі рэтушуюцца ягонай прэс-службай. Таму на афіцыйных фота ён выглядае лепш, чым насамрэч.

Александр Лукашенко получает президентское удостоверение из рук главы Центризбиркома Лидии Ермошиной, Минск, 6 ноября 2015 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка атрымлівае прэзідэнцкае пасведчанне з рук кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, Мінск, 6 лістапада 2015 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Праз год пасля тых выбараў Лукашэнка ўпершыню надзеў акуляры перад прэсай. «Мне такія дакументы далі, што давядзецца надзець акуляры. Мабыць, першы раз у жыцці», — гаварыў ён, расказваючы пра беларускія заробкі.

Не отретушированное фото Александра Лукашенко во время встречи с украинским президентом Петром Порошенко в Минске, 26 апреля 2017 года. Фото: Reuters / SOPA
Неадрэтушаванае фота Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам у Мінску, 26 красавіка 2017 года. Фота: Reuters / SOPA

За год да наступных выбараў, у 2019-м, палітыка выкрылі ў падфарбоўванні вусоў і броваў. І калі наконт броваў можна спрачацца, то вусы сапраўды прыкметна пацямнелі — дастаткова параўнаць ранейшыя фота Лукашэнкі са скрыншотам відэа ад тэлеканала АНТ. Тады ж на рэдкіх відэакадрах праходаў было заўважна, што палітык «акругліўся» і крочыць ужо няроўнай хадой — нібы прыпадаючы на адну нагу. За год да гэтага хадзілі чуткі пра інсульт, які нібыта перанёс Лукашэнка (але ягоная прэс-сакратарка тады пракаментавала адпаведнае пытанне адным словам: «трызненне»).

Александр Лукашенко с, видимо, подкрашенными усами во время совещания 29 октября 2019 года. Скриншот: видео гостелеканала ОНТ
Аляксандр Лукашэнка з, відаць, падфарбаванымі вусамі падчас нарады 29 кастрычніка 2019 года. Скрыншот відэа дзяржтэлеканала АНТ

А вясной 2020-га дзяржканал паказаў Лукашэнку ў акулярах. Іх надзяванне ён зноў, быццам апраўдваючыся, суправадзіў спецыяльнай фразай — цяпер пра тое, што «тут [у дакументах] нават у акулярах [нічога] не ўбачыш».

Александр Лукашенко в очках, апрель 2020 года. Скриншот видео гостелеканала ОНТ
Аляксандр Лукашэнка ў акулярах, Красавік 2020 года. Скрыншот відэа дзяржтэлеканала АНТ

Акурат у той год здароўе палітыка, мабыць, пачало пагаршацца. У ліпені ён перанёс каранавірус, ад якога не прышчапляўся, быў заўважаны з чымсьці белым на руцэ, падобным да катэтара для ін'екцый, а ўжо 4 жніўня выступаў са сваім пасланнем народу і парламенту. Тады ў сацсетках заўважылі дыхавіцу, бледнасць і багатае потааддзяленне.

Александр Лукашенко во время послания народу и парламенту, 4 августа 2020 года. Фото: скриншот трансляции телеканала «Беларусь 1»
Аляксандр Лукашэнка падчас паслання народу і парламенту, 4 жніўня 2020 года. Скрыншот трансляцыі тэлеканала «Беларусь 1»

З таго часу дзіўнага ў здароўі і абліччы Лукашэнкі станавілася ўсё больш. Палітык чамусьці носіць вельмі шырокія штаны і быў заўважаны ў красоўках, з якіх нібыта дасталі шнуркі.

У лютым мінулага года прэс-служба прэзідэнта Зімбабвэ апублікавала здымкі беларускага палітыка без звыклай для нашай дзяржпрапаганды рэтушы — і на іх ён выглядае не так, як на выпраўленых фота роднай прэс-службы. У прыватнасці, заўважны вялікі жывот.

Александр Лукашенко во время визита в Зимбабве, февраль 2023 года. Фото: пресс-служба президента Зимбабве
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Зімбабвэ, люты 2023 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Зімбабвэ

Дарэчы, на здымках Лукашэнка зноў быў у абутку без шнуркоў. У ім ён з цяжкасцю падымаўся нават па дзвюх прыступках на ўваходзе ў будынак — гэта заўважна на відэа.

А ў траўні 2023-га палітык не змог на парадзе ў Маскве прайсці 300 метраў пешшу — яго давялося везці ахове Пуціна. Тады ж на яго руцэ заўважылі нешта, падобнае да бінта. А ўжо ў Мінску ў той дзень ён упершыню не выступіў з прамовай — яго замяняў міністр абароны Віктар Хрэнін. Хоць вянок Лукашэнка ўскладаў сам.

Лукашенко на параде 9 мая 2023 года в Москве. Фото: kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка на парадзе 9 траўня 2023 года ў Маскве. Фота: kremlin.ru

Пасля Лукашэнка знік з публічнага поля, хадзілі чуткі пра ягоную хваробу. А з’явіўся палітык 15 траўня. І яго здымкі былі настолькі адрэтушаваныя, што адзін з іх нават выдалілі з сайта Лукашэнкі.

Александр Лукашенко. Фото: president.gov.by
Адна з першых фатаграфій Аляксандра Лукашэнкі пасля яго доўгай адсутнасці на публіцы, 15 траўня 2023 года. Здымак праз некалькі дзясяткаў хвілін пасля публікацыі быў выдалены з сайта палітыка, а таксама з БЕЛТА. Фота: president.gov.by

Юбілейны год ва ўладзе сустрэў з дрыготкай галавой

У кастрычніку мінулага года новыя праблемы Лукашэнку прынеслі прыступкі: падымаючыся па іх на саміце кіраўнікоў дзяржаваў СНД у Бішкеку, ён ледзь не зваліўся. А 24 лістапада 2023-га Лукашэнка сустракаў у Мінску кіраўнікоў краін — удзельніц Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), там у яго дрыжала галава. Заўважылі гэты эфект і праз тры дні на іншым мерапрыемстве. У снежні Лукашэнка асіп і адну з нарадаў праводзіў ціхім голасам. А чарговы трэмар у яго назіраўся ў студзені 2024-га.

«Многія цяпер кажуць, ці то памірае Лукашэнка, ці то здароўе… Нармальнае здароўе. У бальніцу хуткай дапамогі, дзякуй богу, я не звяртаўся», — казаў палітык 26 студзеня гэтага года на ўручэнні дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара.

Нягледзячы на відавочнае пагаршэнне здароўя, якое назіралася год таму, а таксама траўмы, і, уласна, узрост палітыка, якому сёлета споўніцца 70 гадоў, прапаганда сцвярджае, што з ім усё ў парадку. А, напрыклад, новаспечаны дэпутат Аляксандр Шпакоўскі ў канцы красавіка адзначаў, што Лукашэнка «знаходзіцца ў выдатнай фізічнай і інтэлектуальнай форме і, нягледзячы на тое, што называе сябе „палітыкам, які адыходзіць“, з вялікай доляй імавернасці будзе балатавацца на чарговы тэрмін у 2025 годзе пры шырокай народнай падтрымцы».

Александр Лукашенко на провластном митинге в августе 2020 года и во время посещения Зимбабве в феврале 2023-го. Фото: пресс-службы Александра Лукашенко и президента Зимбабве
Аляксандр Лукашэнка на праўладным мітынгу ў жніўні 2020 года і падчас наведвання Зімбабвэ ў лютым 2023-га. Фота: прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Зімбабвэ

У цэлым жа, калі прасачыць за метамарфозамі знешнасці Лукашэнкі, то ён проста пастарэў, растаўсцеў і, мабыць, набыў узроставыя праблемы са здароўем, якія перашкаджаюць яму нармальна хадзіць і трымаць галаву роўна. Як адзначаў у інтэрв'ю «Люстэрку» аналітык Аляксандр Фрыдман, «з вобразам маладога здаровага прэзідэнта, які яны [улады і прапаганда] прадавалі апошнія 25 гадоў, мабыць, узніклі вялікія складанасці».

Дарэчы, сам Лукашэнка ў 1994-м ішоў у прэзідэнты з наступным лозунгам: «Эра сямідзесяцігадовых кіраўнікоў завяршаецца. Беларусь мае патрэбу ў новых людзях і новай палітыцы». А цяпер яму самому спаўняецца 70 гадоў. І новых людзей на гарызонце пакуль няма — а палітык заяўляў, што збіраецца ісці на новы тэрмін.

Дзякуй, што дачыталі гэты матэрыял! «Люстэрка» называе рэчы сваімі імёнамі, не абыходзіць непрыемных тэмаў і не «рэтушуе» рэчаіснасці (у адрозненне ад прапаганды). Калі вы лічыце важным захаванне прафесійнай і якаснай журналістыкі для беларусаў і пра Беларусь — станьце патронам нашага праекта.

Падтрымайце рэдакцыю

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца прафесійным і незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.