На падыходзе да галоўнай плошчы мангольскай сталіцы Улан-Батара 3 чэрвеня затрымалі чатырох актывістаў руху «Не вайне», якія збіраліся правесці акцыю з патрабаваннем выправадзіць Аляксандра Лукашэнку, які прыбыў у краіну з афіцыйным візітам, паведаміла мясцовае выданне News.mn.
Актывісты лічаць беларускага палітыка «ваенным злачынцам і суўдзельнікам Уладзіміра Пуціна», які развязаў вайну супраць Украіны.
«Гэты чалавек мусіць быць неадкладна выправаджаны з тэрыторыі Манголіі. Прымаючы злачынца ў сваёй краіне, манголы самі падвяргаюцца рызыцы міжнародных санкцый.
Замест гэтага паліцыя затрымлівае грамадзян дэмакратычнай Манголіі за выказванне ўласнага меркавання, а прэзідэнт на найвышэйшым узроўні прымае кіраўніка Беларусі, забяспечваючы яго аховай замест арышту», — паведамілі мангольскія актывісты.
Затрыманых даставілі ў аддзяленне паліцыі, нейкі час пратрымалі там, «павадзілі па кабінетах» і адпусцілі, не тлумачачы прычын затрымання.
Візіт Лукашэнкі ў Манголію прадоўжыцца да 4 чэрвеня.
Чытайце таксама