Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  9. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


З 1 чэрвеня згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі планавалася павышэнне тарыфаў на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. Пра падаражэнне ЖКП паведамлялі ў тым ліку камунальнікі і дзяржмедыя. Аднак у МАРГ у пачатку чэрвеня заяўлялі, што рашэнне пра павышэнне тарыфаў яшчэ не прынятае. Журналіст «Люстэрка» як платнік за ЖКП патэлефанаваў у разлікова-даведкавыя цэнтры, каб спытаць, якія цяпер тарыфы. Здаецца, спецыялісты на месцах таксама не зусім разумеюць, што адбываецца.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

На 1 чэрвеня пзгодна з указам Аляксандра Лукашэнкі было запланаванае павышэнне тарыфаў на некаторыя ЖКП. Да прыкладу, на ацяпленне і падагрэў вады — амаль на 25%. Аднак у пачатку чэрвеня ў МАРГ заяўлялі, што рашэнне яшчэ не прынятае. У Міністэрстве ЖКГ не былі ўпэўненыя, падымалі гэтыя тарыфы з чэрвеня ці не.

У гэты ж час на сайце Мінгарвыканкама можна знайсці нібыта павышаныя ў чэрвені тарыфы. Дакладна гэтак жа зрабіла і Гродзенская гарадская ЖКГ. Камянецкая ЖКГ таксама размясціла на сваім сайце павышаныя чэрвеньскія тарыфы за падагрэў вады і ацяпленне. І на партале камунальнай пісьменнасці ад Міністэрства ЖКГ ёсць абноўленыя з гэтага месяца тарыфы.

Журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў у разлікова-даведкавыя цэнтры некалькіх гарадоў, каб удакладніць актуальныя тарыфы, па якіх будуць выстаўляць рахункі за чэрвень. На сайце РДЦ Кобрына размешчаныя старыя тарыфы. Па тэлефоне нам паведамілі, што пра новыя тарыфы на цеплазабяспечанне пакуль нічога не вядома.

— За травень нічога не змянілася, — з ходу ўдакладніла спецыялістка.

— Так, а за чэрвень? Была навіна, што павышаюць за чэрвень. Хацелася б даведацца, якія будуць тарыфы, — спытала нашая журналістка, якая патэлефанавала як мясцовая жыхарка.

— У нас яшчэ іх няма. Мы ж яшчэ чэрвень не закрываем. У ліпені будзе [вядома].

— Калі прыкладна будзе вядома?

— Дзесьці ў пачатку ліпеня набярыце.

Падобны дыялог адбыўся ў разлікова-даведкавым цэнтры Брэста. Туды мы звярнуліся таксама з пытаннем, дзе паглядзець актуальныя тарыфы з улікам павышэння за цеплазабяспечанне ў чэрвені. На сайце таксама размешчаныя тарыфы, уведзеныя са студзеня.

— Там [на сайце] - старыя, без чэрвеньскага [павышэння].

— А недзе можна паглядзець за чэрвень? — удакладніла журналістка.

— Яшчэ ў нас іх няма, яшчэ нічога не мянялі. У нас няма інфармацыі.

У Баранавічах спецыялісты, відаць, чакаюць павышэння, але пакуль не маюць дакладных звестак пра новыя тарыфы.

— Чэрвеньскія мы пакуль не размясцілі, іх пакуль няма, — ветліва адказала спецыялістка.

— А я правільна разумею, што па новых тарыфах будзе аплата ў ліпені? — удакладніла нашая журналістка як мясцовая жыхарка.

— Так, у ліпені за падагрэў вады будзеце плаціць за чэрвень па новай цане.

— Дзесьці можна паглядзець новыя тарыфы?

— Пакуль яшчэ іх не размяшчалі, нават нам не скідвалі. Сёння яшчэ толькі 14 чэрвеня, таму калі і будзе, то толькі бліжэй да канца чэрвеня.

Нагадаем, у апошнія гады ў Беларусі павышаюць тарыфы на ЖКП у два этапы — з 1 студзеня і з 1 чэрвеня. Улетку звычайна даражэюць гарачая вада, ацяпленне, электрычнасць пад абагрэў жылля. Паводле такой самай схеме ўвялі тарыфы і на 2024-ы. Адзінае адрозненне, што ўказ Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся толькі ў пачатку лютага, то-бок ЖКП падаражэлі задняй датай — з 1 студзеня. Наступнае павышэнне было запланаванае на 1 чэрвеня, рост па асобных паслугах чакаўся адразу на 25%.

Напярэдадні чэрвеня пра падаражанне ЖКП паведамілі ў тым ліку дзяржвыданні (тут, тут і тут). Аднак профільныя ведамствы афіцыйна пра гэта нічога не распаўсюджвалі. Толькі 4 чэрвеня на званкі журналіста «Люстэрка» як спажыўца ў МАРГ і Міністэрстве ЖКГ заявілі, што павышэння за чэрвень не было. Але афіцыйныя дакументы, якія б адмянялі падаражэнне ЖКП праз указ Аляксандра Лукашэнкі, не былі апублікаваныя.

Нагадаем, у 2022 годзе быў прадугледжаны рост цэн на камунальныя паслугі з 1 чэрвеня, аднак урад постфактум адкруціў гэтае рашэнне.

Чытайце таксама