Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  2. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  3. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  4. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  5. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  6. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  7. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  8. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  9. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  10. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  11. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  12. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  13. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  14. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  15. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  16. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  17. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  18. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  19. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
Читать по-русски


Яшчэ да перахопу самалёта Ryanair Раман Пратасевіч быў у цэнтры ўвагі беларускіх спецслужбаў за мяжой. На яго імя па складанай схеме былі набытыя аўтамабілі, пра існаванне якіх ён нават не падазраваў. Мэтай была правакацыя і кампраметацыя апазіцыйнага журналіста. У падрыхтоўцы акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх амбасадаў. Вядома пра ўсё стала толькі цяпер, калі завяршылі расследаванне. Пра гэтую гісторыю, якая дэманструе метады працы беларускіх спецслужбаў, расказвае «Газета Выборча» са спасылкай на свае крыніцы. Мы публікуем скарочаную версію артыкула.

Проверка автомобиля, купленного на имя Протасевича. Варшава, 2 июля 2022 года. Фото: "Газета Выборча"
Праверка аўтамабіля, набытага на імя Пратасевіча. Варшава, 2 ліпеня 2022 года. Фота: «Газета Выборча»

Раман Пратасевіч пераехаў у Варшаву яшчэ ў 2019 годзе. Увосень 2020-га, калі тэлеграм-канал NEXTA, дзе ён быў рэдактарам, стаў адной з ключавых крыніц інфармацыі для праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, улады Беларусі прызналі яго экстрэмісцкім і запатрабавалі экстрадыцыі Пратасевіча, але Польшча адмовіла. Тады ў гульню і ўступіла беларуская разведка.

Паслуга

Цэнтральным удзельнікам аперацыі быў экс-дыпламат, ідэнтыфікаваны ўладамі Польшчы як афіцэр разведкі Беларусі. Ён рэалізаваў схему праз свайго знаёмага бізнесоўца, грамадзяніна і жыхара Венгрыі Мікалая Х. Апошні — выхадзец з Украіны і за савецкім часам вучыўся ў вайсковай акадэміі ў Адэсе.

У лістападзе 2020 года Мікалай Х. звязваецца са сваім кумам, бацькам яго хросніцы, 44-гадовым Расімам Г. Той таксама родам з Украіны, але жыве пад Варшавай і валодае там транспартным бізнесам.

Мікалай, які раней дапамагаў Расіму і пазычаў яму грошы, цяпер просіць таго пра паслугу. Ён кажа, што дапамога патрэбная ягонаму сябру з Беларусі, з якім ён разам вучыўся ў Адэсе. Гэты сябар стаў беларускім дыпламатам, працаваў у некалькіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку быў аташэ ў Польшчы. Паводле Мікалая, сябар, ведаючы, што ў яго ёсць кум пад Варшавай, папрасіў яго дапамагчы купіць там недарагую ўжываную машыну. Ён сказаў, што аўто патрэбнае для яго знаёмых беларусаў-будаўнікоў, якія працуюць у Польшчы.

Расім, з яго словаў, не ўбачыў нічога дзіўнага ў тым, што былы дыпламат мае нейкія справы з будаўнікамі. Не здзівіла яго і наступная просьба — купіць аўтамабіль на імя, якое ён атрымае ў асобным паведамленні. Неўзабаве яму даслалі звесткі з пашпарта Рамана Пратасевіча. Расім пазней скажа польскім спецслужбам, што імя журналіста яму ні пра што не казала і ён проста хацеў дапамагчы сябру свайго сябра.

Подпіс

Расім знаходзіць у інтэрнэце абвестку і купляе серабрысты Opel Astra ва ўкраінцаў, якія жывуць у Варшаве. Пашпарта яны ў яго не просяць, а ў дамове куплі-продажу ён падпісваецца як Раман Пратасевіч.

У Польшчы дамова куплі-продажу аўто заключаецца проста на месцы паміж прадаўцом і пакупніком, гэта ніяк не кантралюецца дзяржорганамі. Потым кожны з бакоў падае праз інтэрнэт або ў мясцовую адміністрацыю заяву пра продаж ці куплю аўтамабіля, паведамляючы ўсе звесткі прадаўца і пакупніка. Такім чынам дзяржава фіксуе факт продажу. Потым цягам месяца трэба падаць дакументы ў дзяржорган і зарэгістраваць аўто на сваё імя, каб паўнапраўна ім валодаць. Калі гэтага не адбудзецца, аўтамабіль так і будзе «вісець» у базе без канчатковага афармлення, але з імем апошняга пакупніка.

Праз два тыдні па машыну прыязджае незнаёмы мужчына, які размаўляе па-руску з беларускім акцэнтам. Расім вырашае, што гэта і ёсць адзін з будаўнікоў-беларусаў.

Мікалай шчодра дзякуе Расіму за паслугу — не толькі вяртае грошы за машыну, але і дадае столькі ж у якасці прэміі. Расіма не здзіўляе такая шчодрасць — з яго словаў, ён лічыў, што яго сябар з Венгрыі — проста шырокай душы чалавек.

Дубль два

Неўзабаве пасля гэтага Мікалай звяртаецца з новай просьбай. Патрэбны яшчэ адзін аўтамабіль, зноў для рабочых з будоўлі. Расім адказвае, што ў яго бізнес і няма часу праглядаць абвесткі, але калі ён натыкнецца на прыдатную машыну дзе-небудзь побач з Варшавай, то купіць. У адной з аўтакамісіёнак ён знаходзіць Peugeot Expert.

Прадавец, якога пазней дапытае польскае агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), успомніць, што падчас запаўнення дамовы Расім перапісваў «свае» звесткі з тэлефона і купляў машыну ад імені Пратасевіча. Эксперт-графолаг, да якога пазней звернецца пракуратура, пацвердзіць, што подпіс «Раман Пратасевіч» быў зроблены рукой Расіма.

Мікалай зноў вяртае Расіму кошт пакупкі ў падвойным памеры. Па Peugeot прыязджае іншы рускамоўны мужчына, якога Расім таксама не ведае. Ён запамінае толькі, што той хударлявы, невысокі і апрануты ў чорную куртку.

Аўтамабіль едзе да мяжы з Літвой. За ім застаецца след, бо кіроўца ігнаруе дарожныя знакі і перавышае хуткасць, што фіксуе камера кантролю. Польская контрразведка пазней высветліць, што за рулём быў яшчэ адзін супрацоўнік беларускіх спецслужбаў.

Мэта

У гэты перыяд Раман Пратасевіч якраз пераехаў жыць у Вільнюс, але ўсё яшчэ перыядычна бываў у Варшаве. Менавіта таму на яго імя былі набытыя два аўтамабілі. Адзін можна выкарыстоўваць у Варшаве, другі ў Вільнюсе, у залежнасці ад патрэбаў.

Раман Пратасевіч. Фота: «Радыё Свабода»

Навошта гэта беларускай разведцы? Мэтай аперацыі беларускіх спецслужбаў мусіла стаць кампраметацыя журналіста.

На аўтамабілі, набытым на яго імя, можна, напрыклад, зладзіць аварыю — збіць дзіця на пешаходным пераходзе і ўцячы. Можна таксама напаіць ці адурманіць Пратасевіча ў якім-небудзь бары, а потым пасадзіць за руль і паведаміць у паліцыю. Або выкарыстаць аўтамабіль для іншага злачынства. Любы з гэтых варыянтаў — на вагу золата для прапагандыстаў у Беларусі, бо дазваляе выставіць вядомага праціўніка рэжыму Лукашэнкі алкаголікам, наркаманам ці злачынцам.

Крыніцы «Выборчай», знаёмыя з дэталямі расследавання, падкрэсліваюць, што гэта толькі гіпотэзы, але цалкам праўдападобныя: яны адпавядаюць modus operandi (спосабу дзеянняў) беларускіх і расійскіх спецслужбаў.

Аднак аўтамабілі не былі выкарыстаныя, беларусы з невядомых прычын не завяршылі аперацыі.

Магчыма, за наступныя некалькі месяцаў у іх нарадзіўс лепшы план, які быў рэалізаваны ў траўні 2021 года. Пратасевіч вяртаецца з Афінаў у Вільнюс самалётам Ryanair, які пралятае над Беларуссю. Пілот здзяйсняе вымушаную пасадку ў Мінску, бо беларускі дыспетчар перадае яму ілжывую інфармацыю пра бомбу на борце. Змова беларускіх спецслужбаў удаецца — Пратасевіч затрыманы ў аэрапорце. Набытыя на яго імя аўтамабілі больш не патрэбныя.

Памылка

Аперацыя магла застацца незаўважанай, калі б не памылка, дапушчаная супрацоўнікам беларускай амбасады ў Вільнюсе ўжо пасля затрымання Пратасевіча ў Мінску.

Гэты супрацоўнік выстаўляе на продаж той самы Peugeot Expert. Літоўская контрразведка даведваецца пра абвестку, зацікаўліваецца і праводзіць кантрольную куплю. Супрацоўнік амбасады не ведае, што насамрэч прадае аўтамабіль літоўскім спецслужбам.

Літоўцы старанна абшукваюць яго, збіраюць адбіткі пальцаў і сляды ДНК. Праверыўшы дакументы і базы, яны даведваюцца, што машына была набытая ў снежні 2020 года пад Варшавай і што ў дамове фігуруе выкрадзены праз паўгода пасля таго Пратасевіч.

Літоўцы хочуць высветліць, як аўтамабіль незалежнага журналіста, які абвінавачваецца рэжымам у тэрарызме, апынуўся ў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтве, і перадаюць усю інфармацыю палякам.

Проверка автомобиля, купленного на имя Протасевича. Варшава, 2 июля 2022 года. Фото: "Газета Выборча"
Праверка аўтамабіля, набытага на імя Пратасевіча. Варшава, 2 ліпеня 2022 года. Фота: «Газета Выборча»

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы едзе ў тую самую аўтакамісіёнку, дапытвае ўладальнікаў і выходзіць на ўкраінскага бізнесоўца Расіма Г. Пасля затрымання той ідзе на супрацоўніцтва з польскімі спецслужбамі. Ён расказвае пра паслугу куму і яго сябру, былому беларускаму дыпламату, называе ўсе імёны. Ён таксама паведаміў, што да Peugeot купіў для іх па такой схеме яшчэ адзін аўтамабіль.

ABW выходзіць на ранейшых уладальнікаў. У цэнтральным рэестры аўтамабіль усё яшчэ належыць ім, бо не быў перарэгістраваны, і праз гэта ім на пошту прыходзяць штрафы за няправільную паркоўку. Так польскія спецслужбы даведваюцца, што Opel усё яшчэ \ў Варшаве і стаіць кінуты ў раёне Макотаў.

Правёўшы спачатку вонкавае назіранне, ABW перайшло да праверкі аўтамабіля. Аперацыю правялі 2 ліпеня 2022 года. Паколькі не было ўпэўненасці, што беларускія спецслужбы не зладзілі пастку, аўтамабіль спачатку правяралі на наяўнасць выбухоўкі і радыеактыўных матэрыялаў (для гэтага давялося перакрыць рух па вуліцы), потым тэхнікі сабралі адбіткі пальцаў і сляды ДНК.

Пакаранне

Інфарматары «Выборчай» змаглі перадаць гэтую інфармацыю журналістам дзякуючы таму, што следства было завершанае. Нядаўна, у чэрвені 2024 года, Расіму Г. выставілі абвінавачанне ў падаванні ілжывых звестак у дамовах куплі-продажу аўтамабіляў.

Доказаў таго, што ён свядома супрацоўнічаў з беларускай разведкай, не знайшлі. Мужчына ва ўсім прызнаўся і дзякуючы супрацоўніцтву са следствам атрымаў ад пракуратуры гарантыю, што яму папросяць толькі ўмоўнае пакаранне (калі суд на гэта пагодзіцца, то працэсу не будзе).

Журналісты спыталі Расіма, няўжо ён не падазраваў, што яго сябар і хросны бацька яго дачкі ўблытвае яго ў шпіёнскую гісторыю. Ён жа быў у курсе, што там замяшаны беларускі экс-дыпламат.

— Не хачу пра гэта гаварыць, гэта вельмі непрыемная для мяне гісторыя, — адразае бізнесовец.

Дарэчы, польская пракуратура ініцыявала разбіральніцтва і супраць Мікалая Х., які жыве ў Венгрыі. Гэтая справа ўсё яшчэ адкрытая, і інфарматары выдання адмовіліся пра яе гаварыць. Застаецца невядомым, ці ведаў Мікалай, што ўдзельнічае ў аперацыі беларускай разведкі. Зрэшты, паводле інфарматараў, складана паверыць, што за шмат гадоў ён не здагадаўся, што яго аднакурснік па савецкай вайсковай акадэміі, працуючы дыпламатам у Еўропе, можа быць звязаны са спецслужбамі.

Modus operandi

— Гэтая справа пацвярджае, што Раман Пратасевіч быў аб’ектам распрацоўкі беларускіх спецслужбаў на тэрыторыі Польшчы, а мэтай было, агулам, негатыўнае ўздзеянне на ягоную асобу. Гаворка магла ісці сапраўды пра кампраметацыю, але нельга выключаць і сур’ёзнейшых намераў, — сказаў «Выборчай» палкоўнік запасу Мацей Матысяк, былы намеснік кіраўніка Службы вайсковай контрразведкі Польшчы, цяпер эксперт фонду Stratpoints.

На думку Матысяка, план мог меркаваць нават забойства Пратасевіча — бо можна зладзіць аварыю, у якой кіроўца, папярэдне напоены ці адурманены, гіне.

— Расійскія спецслужбы, з якімі беларусы гуляюць у адной камандзе, маюць даўнюю традыцыю ліквідацыі ворагаў за мяжой, — нагадвае Матысяк.

— Гэтая аперацыя дакладна не пачалася ў момант куплі аўтамабіляў, — лічыць ён. — Яна мусіла быць спланаваная і падрыхтаваная загадзя. Выкарыстанне падстаўных асобаў — пасярэдніка з Венгрыі, які просіць пра дапамогу сябра ў Польшчы, таксама характэрнае для ўсходніх спецслужбаў.

Проверка автомобиля, купленного на имя Протасевича. Варшава, 2 июля 2022 года. Фото: "Газета Выборча"
Праверка аўтамабіля, набытага на імя Пратасевіча. Варшава, 2 ліпеня 2022 года. Фота: «Газета Выборча»

Мы пытаем пра памылкі, дапушчаныя беларусамі: перавышэнне хуткасці, потым выстаўленне на продаж аўтамабіля супрацоўнікам амбасады.

— Гэта не ідэальныя спецслужбы, — падкрэслівае Матысяк. — Яны робяць памылкі ў выніку розных фактараў: ціску, недахопу часу, бяздумнасці. Бо аўтамабіль, які перастаў быць патрэбным, можна было пасля завяршэння аперацыі вывезці ў Беларусь і разабраць на запчасткі, не трэба было яго прадаваць.

Матысяк лічыць, што менавіта на актыўнасць беларускіх спецслужбаў у Польшчы варта звяртаць асаблівую ўвагу.

— Расія вядзе глабальную разведвальную дзейнасць, Беларусь — менш і засяроджваецца на суседніх дзяржавах, асабліва на Польшчы, якую лічыць найбольшай пагрозай. Акрамя таго, Польшча — галоўны кірунак беларускай эміграцыі, як працоўнай, так і палітычнай.

Страх

Экс-калега Пратасевіча па NEXTA, а цяпер кіраўніца Malanka Media Кацярына Ерусалімская кажа, што ў той час, калі разгортвалася аперацыя з аўтамабілямі, нават не падазравала, што сітуацыя вакол настолькі сур’ёзная.

— Ужо пасля арышту Рамана я пачала ўспамінаць дзіўныя сітуацыі падчас знаходжання ў Польшчы. Мы хадзілі па Варшаве, бакавымі вулачкамі. Калі хтосьці набліжаўся, Раман уздрыгваў, хапаў мяне за руку, — успамінае Кацярына. — Ён баяўся, што гэта можа быць спроба нападу, што яго паб’юць. За ім сачылі. Я таксама памятаю чалавека, які здымаў нас на тэлефон. Яшчэ Раман атрымліваў ананімныя паведамленні. Адпраўнік ведаў, дзе мы жывём у Варшаве, агучваў наш адрас.

Яна таксама згадвае іншыя дзіўныя падзеі. Пратасевіч падаў у Польшчы заяву на прытулак і статус бежанца, але яе не разгледзілі. Ужо пасля затрымання журналіста ў аэрапорце Мінска польскія ўлады паведамілі, што ён праігнараваў пісьмовы выклік для дапаўнення заявы. Аднак, як успамінае калега, ніякага выкліку Пратасевічу не прыходзіла.

— Беларускія спецслужбы па-ранейшаму цікавяцца незалежнымі журналістамі, — рэзюмуе Ерусалімская. — Часам я бачу нешта падазронае, але я грунтуюся на здагадцы, што калі яны захочуць нешта з намі зрабіць, то зробяць. Я не баюся, бо калі буду баяцца, то не змагу нармальна жыць.

Нагадаем, у траўні 2021 года Раман Пратасевіч, былы рэдактар тэлеграм-канала NEXTA, быў затрыманы беларускімі ўладамі пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску і ўзяты пад варту, дзе, як лічыцца, зазнаў ціск. Пазней з’яўляўся на дзяржаўным тэлебачанні з прызнаннямі, якія, як лічылі праваабаронцы, былі зробленыя пад прымусам. У 2023 годзе Пратасевіча асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні сацыяльнай варожасці, але пазней ён быў памілаваны Лукашэнкам. Тым не менш яго абавязалі кампенсаваць амаль 8 млн даляраў «шкоды ад пратэстаў». Цяпер Пратасевіч жыве ў Мінску і перыядычна ўдзельнічае ў эфірах прапагандысцкіх медыя.