Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


Правесці рэвізію заканадаўчых актаў даручыў суддзям Канстытуцыйнага суда Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы, якая прайшла 18 ліпеня.

Александр Лукашенко на встрече с членами Конституционного суда. 18 июля 2024 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з чальцамі Канстытуцыйнага суда. 18 ліпеня 2024 года. Фота: president.gov.by

Палітык звярнуў увагу на тое, што цяпер у краіне дзейнічае 175 тысяч актаў.

— Катастрофа! Некаторыя з іх цяжка чытаць і ўспрымаць, яны перагружаныя, асобныя пытанні зарэгуляваныя. Многія нормы паўтараюцца. У акты ўносяцца шматлікія карэктаванні, — абурыўся Аляксандр Лукашэнка і даручыў арганізаваць правядзенне «маштабнай рэвізіі заканадаўства з падключэннем шырокага кола спецыялістаў».

Як растлумачыў палітык, вынікам такой працы мае стаць скарачэнне «прававога масіва, ліквідацыя супярэчнасцяў у прававым рэгуляванні, выяўленне падзаконных актаў, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ўказам».

Аляксандр Лукашэнка таксама заклікаў суддзяў Канстытуцыйнага суда займаць «лідарскую пазіцыю» ў пытаннях «рэалізацыі палажэнняў асноўнага закона» краіны.

— Цяпер важна праяўляць ініцыятыўнасць, быць на вастрыі падзей, працаваць на апярэджанне. Словам, грамадства павіннае бачыць Канстытуцыйны суд у справе. Ад вашай актыўнасці залежыць дзейснасць абароны канстытуцыйнага правапарадку ў нашай краіне, — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама