Мінск гатовы аднавіць «канструктыўнае супрацоўніцтва» з Кішынёвам. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое Аляксандр Лукашэнка скіраваў «народу Малдовы» з нагоды Дня незалежнасці.
Палітык падкрэсліў, што «тысячы беларусаў, якія пражываюць у Малдове, і малдаван, якія звязалі сваё жыццё з Беларуссю, працягваюць паспяхова працаваць, ствараць інтэрнацыянальныя сем'і, асабістым прыкладам дэманструючы адкрыты і стваральны характар нашых узаемаадносін».
— Мінск заўсёды разглядаў Кішынёў у якасці надзейнага партнёра і гатовы да аднаўлення канструктыўнага супрацоўніцтва. Толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог даўніх сяброў і суседзяў здольны дапамагчы ў пераадоленні сучасных выклікаў, — звярнуў увагу Лукашэнка.
Адзначым, што віншавальныя тэлеграмы «народу», а не палітычнаму кіраўніцтву краіны Лукашэнка скіроўвае ў дзяржавы, якія лічыць «недружалюбнымі».
У сакавіку 2022 года паміж Мінскам і Кішынёвам разгарэўся дыпламатычны скандал праз ваенную карту, як мяркуецца, расійскага ўварвання ва Украіну, якую прадэманстраваў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з чальцами беларускага Савета бяспекі
Карта, паказаная Лукашэнкам, выклікала шмат пытанняў у дыпламатаў і палітыкаў Малдовы. У першую чаргу таму, што адна са стрэлак паказвала на непрызнаную Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку.
Чытайце таксама