Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  3. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  4. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  5. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  6. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  9. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  10. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  11. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  12. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  13. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  14. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  15. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  16. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  17. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  18. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


/

На электронным аўкцыёне «БелЮрЗабяспечанне» 20 лістапада збіраліся прадаваць чарговую нерухомасць Валерыя Цапкалы. Гэтым разам на таргі выстаўлялі яго дом у Мінску. У выніку аўкцыён не адбыўся: не знайшлося ахвочых купіць гэтую нерухомасць.

Дом Валерия Цепкало, который выставили на аукцион. Фото: e-auction.by
Дом Валерыя Цапкалы, які выстаўлялі на аўкцыён. Фота: e-auction.by

На таргі выстаўлялі двухпавярховы дом № 7 на вуліцы Цяплічнай у Мінску. Разам з ім прадаваўся зямельны ўчастак на 0,1411 га, складовыя часткі дома, абсталяванне і прадметы інтэр'еру. Агульная плошча будынка — 418,3 м².

Пачатковы кошт маёмасці складаў 2 104 000 рублей.

У абвестцы адзначалася, што нерухомасць пад арыштам, суд забараніў ажыццяўляць па ёй рэгістрацыйныя дзеянні. У доме зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку двое няпоўнагадовых дзяцей. Даўжніком запісаны Цапкала Валерый Вільямавіч, ён жа — уладальнік маёмасці.

Пра незаконную канфіскацыю жылля праўладнымі структурамі «Люстэрку» ўжо расказвала Крысціна Рыхтэр, экс-дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях. У дадатку да Закона «Пра выканаўчую вытворчасць» ёсць пералік маёмасці, якая не можа быць канфіскаваная. У яго першым пункце выразна сказана, што нельга забраць жыллё, у якім пастаянна жыве даўжнік ці яго сям’я. Аднак улады канфіскавалі і прадалі на аўкцыёне кватэры Ціханоўскіх і Цапкалаў, хоць у іх былі зарэгістраваныя няпоўнагадовыя дзеці палітыкаў. То-бок канфіскацыю нерухомай маёмасці ажыццявілі незаконна.

Нагадаем, Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай.

Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, баючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з’ехала і Вераніка. Сям’я Цапкалаў асталявалася ў Латвіі.

На радзіме Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Летам 2022 года дом сям'і Цапкалаў на вуліцы Цяплічнай быў разгромлены невядомымі. Як паведаміла Веранікі Цапкала, у жытле выбілі вонкавыя дзверы, разбілі вокны, зламалі мэблю, разбілі посуд, плітку, сантэхніку.

У красавіку гэтага года на таргах была прададзеная трохпакаёвая кватэра з машына-месцам, якая належыць сям'і Цапкалаў. Нерухомасць набылі за 395 720,27 рублі.

Жонка Валерыя Цапкалы адзначала раней, што нерухомасць належыць не толькі яе мужу, але і ёй і іх няпоўнагадовым дзецям. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне з нагоды продажу нерухомасці.

Нагадаем, у пачатку красавіка 2024 года стала вядома, што ў Мінску суд Партызанскага раёна прызнаў нікчэмнай угоду па адчуджэнні жылога дома, гэтага дабівалася пракуратура. Прэтэнзіі ўзніклі да мінчука, які ў 2020 годзе перадаў жыллё лізінгавай кампаніі за 280 тысяч рублёў, але жыў у ім далей, аформіўшы дамову арэнды. Пракуратура палічыла, што сума ўгоды моцна заніжаная, а мужчына пазбавіўся ад жылля, каб яго не адабрала дзяржава. Пра каго канкрэтна ідзе гаворка, не раскрывалася. Аднак з паведамлення пракуратуры можна было зрабіць выснову, што, хутчэй за ўсё, гісторыя пра дом сям'і Цапкалаў — Валерыя і Веранікі.

Чытайце таксама