Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  2. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  3. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  4. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  5. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  6. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  7. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  8. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  9. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  10. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  11. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  12. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  13. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  14. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  15. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  16. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
Читать по-русски


/

Старшыняваць у ЕАЭС у 2025 годзе будзе Беларусь. Паводле традыцыі, саміты ЕАЭС мусяць праходзіць у нашай краіне. Але адзін з лідараў ЕАЭС, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, адразу папярэдзіў, што ў Мінск не прыедзе, а прысутнічаць на саміце будзе анлайн. Беларуская прапаганда паспрабавала растлумачыць чаму — не сказаўшы пра матывы армянскага прэм’ера, але развіўшы тэорыю змовы.

Александр Лукашенко на саммите ЕАЭС 26 декабря 2024 года. Фото: пресс-служба Кремля
Аляксандр Лукашэнка на саміце ЕАЭС 26 снежня 2024 года. Фота: прэс-служба Крамля

«Калі вы ведзяце перамовы ў цесным і закрытым коле, усе разумеюць, што за межы гэтай залы нічога не выйдзе. І гутарка ідзе абсалютна адкрыта і даверліва. А калі вы падключаецеся да размовы ў фармаце відэасувязі? Тэхналогіі дазваляюць сёння знайсці нават самы закрыты канал. Памятаеце, як амерыканскія спецслужбы праслухоўвалі мабільны тэлефон былога канцлера Германіі Ангелы Меркель? Сачэнне вялося цягам 10 гадоў», — паспрабавалі растлумачыць пытаннямі бяспекі жаданне Аляксандра Лукашэнкі бачыць Нікола Пашыняна ў Мінску асабіста.

«Ды і потым, мы ведаем, якое павуцінне вакол Арменіі пляце ЗША. Вы ўпэўненыя, што Нікол Пашынян быў адзін у кабінеце падчас саміту і што менавіта праблемы з сувяззю, як было растлумачана, перашкодзілі яму своечасова падключыцца да перамоваў? (падчас саміту Нікол Пашынян спазніўся на некалькі хвілін праз праблемы з сувяззю. — Заўв. рэд.)», — задаліся пытаннем беларускія прапагандысты.

На самай справе Нікол Пашынян ужо другі год імкнецца пазбягаць самітаў з удзелам Беларусі і Расіі. Нагадаем, у сакавіку Пашынян заявіў, што Арменія замарозіла ўдзел у АДКБ. 13 чэрвеня падчас абмеркавання выканання бюджэту 2023 года ў армянскім парламенце прэм’ер-міністр сказаў, што наступным «лагічным крокам» Ерэвана будзе выхад з арганізацыі. Умовай вяртання ў АДКБ Пашынян назваў выхад Беларусі, а таксама прабачэнні Аляксандра Лукашэнкі армянскаму народу за словы падтрымкі Баку падчас вайны 2020 года.

Пашынян таксама заявіў, што больш ніколі не паедзе ў Мінск.

Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка настойліва клікаў Нікола Пашыняна ў Мінск, але той адразу зазначыў, што ў Беларусь не паедзе.