Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Былы карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка, якога сёння пачалі судзіць па «справе Зельцэра» за артыкул пра айцішніка, які загінуў мінулай восенню, не прызнаў віну, паведамляе расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь.

Генадзь Мажэйка. Фота: асабістая старонка ў сацсетцы

Пасля таго як пракурор зачытаў абвінавачанне, Мажэйка заявіў, што не прызнае сябе вінаватым і не лічыць, што абражаў Лукашэнку. Тым не менш ён пагадзіўся даць паказанні ў судзе.

Як вынікае з абвінавачання, «Мажэйка, дэманструючы амаральную цікавасць да экстрэмісцкай дзейнасці, з’яўляючыся яе прыхільнікам, дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года здзейсніў шэраг злачынстваў».

Акрамя таго, ён, «парушаючы агульначалавечую мараль, вырабіў і размясціў» у інтэрнэце «негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя» выказванні ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, заявіў пракурор.

Нагадаем, Генадзь Мажэйка быў аўтарам нататкі, прысвечанай загінуламу падчас перастрэлкі на вуліцы Якубоўскага ў Мінску Андрэю Зельцэру — журналіст пагутарыў з аднакласніцай айцішніка, якая расказала пра яго школьныя гады.

На працэсе Мажэйка заявіў, што ў яго не было мэты «гераізаваць Зельцэра». Ён падкрэсліў, што заўсёды меў добрыя адносіны з беларускімі сілавікамі, пра якія напісаў мноства матэрыялаў, і нават у свой час атрымаў медаль ад МУС.

Мажэйку таксама абвінавацілі ў тым, што падчас сустрэчы дэпутата Валерыя Варанецкага з выбаршчыкамі ён агітаваў супраць улады і нібыта назваў Лукашэнку, які ў жніўні 2020-га выйшаў з аўтаматам да пратэстоўцаў, «умалишённым уродом».

Мажэйка адказаў, што не прызнае сябе вінаватым у абразе Лукашэнкі, бо не дапускаў ніякіх абразлівых выказванняў у яго адрас — паводле экс-журналіста, гэта быў іншы чалавек.

Нарэшце, Мажэйку паставілі ў віну «непрыстойную метафару» — ён, паводле версіі абвінавачання, у сацсетцы параўнаў Лукашэнку з прусаком. На гэта журналіст заявіў, што такім чынам пракаментаваў публікацыю сваёй знаёмай з прозвішчам Тараканава.

— Гэта быў жартоўны каментар, падколка, каб падтрымаць Тараканаву з прусакамі ў галаве, — патлумачыў Мажэйка.

Журналіста абвінавачваюць па двух артыкулах:

  • ч. 1 артыкула 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») КК Беларусі — да чатырох гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 1 артыкула 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці») КК Беларусі — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Што здарылася з «Камсамолкай» і Генадзем Мажэйкам

Нагадаем, 28 верасня 2021 года ў Мінску падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага загінулі два чалавекі: 31-гадовы IT-спецыяліст Андрэй Зельцэр, якога спрабавалі затрымаць сілавікі, і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк такога ж узросту. Пасля трагедыі па краіне прайшла хваля затрыманняў тых, хто, на думку ўладаў, няправільна выказваўся пра здарэнне ў сацыяльных сетках на адрас супрацоўніка КДБ.

Пасля выхаду нататкі Генадзя Мажэйкі Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта kp.by. Як заявілі ў ведамстве, гэта было зроблена на падставе рашэння Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры ўрадзе ў сувязі з размяшчэннем на сайце «інфармацыі, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам».

Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021 года. Паводле звестак МУС, Мажэйка выехаў у РФ, дзе паспрабаваў вылецець у трэцюю краіну, аднак яму адмовілі ў выездзе.

5 кастрычніка таго ж года «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску «БелКП-ПРЕСС».