Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  7. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  8. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  9. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
Читать по-русски


З 21 лістапада па 19 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 10 621 пацярпелы ад галалёдных і холадавых траўмаў. З іх 2151 — дзеці, паведаміла Мінздароўя.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя 1336 пацярпелых. 165 пацыентаў шпіталізаваныя, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 1308 пацыентаў, 28 — холадавую.

У Віцебскай вобласці зарэгістраваныя 1405 пацыентаў. Шпіталізаваныя 85, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 1380 пацыентаў, у 25 — холадавая.

У Гомельскай вобласці зарэгістраваныя 2310 пацыентаў. З іх 140 — шпіталізаваныя, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 2300 пацыентаў, у 10 — холадавая.

У Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 1146 пацыентаў, з іх 167 — шпіталізаваныя. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 1130 пацыентаў, у 16 — холадавая.

У Мінскай вобласці зарэгістраваныя 1879 пацярпелых. З іх 140 пацыентаў шпіталізаваныя, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 1848 пацыентаў, 31 — холадавую.

У Магілёўскай вобласці зарэгістраваныя 1782 пацыенты. Шпіталізаваныя 168 чалавек. У 1755 дыягнаставаная галалёдная траўма, у 27 — холадавая.

У Мінску зарэгістраваныя 763 пацярпелыя, з іх 81 шпіталізаваны. У 749 пацярпелых дыягнаставаная галалёдная траўма, у 14 — холадавая.

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што ўзімку колькасць зваротаў да медыкаў з траўмамі павялічваецца ў два-тры разы, і заклікалі беларусаў быць асцярожнымі.

Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду:

  • прыступкі пад’ездаў;
  • прыступкі падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна;
  • прыпынкі грамадскага транспарту;
  • горкі, у тым ліку дзіцячыя.

Паводле аператыўнага прагнозу МНС на 19 снежня, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні, 4−9 м/с, па поўначы — парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра- −6…−16°С.

З аўторка пацяплее, чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж). У сераду на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра — ад -15°С ноччу да +4°С днём.