Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Калі вы часта ездзіце на таксі па адным і тым жа маршруце, то напэўна прывыклі да пэўнага дыяпазону цэн і адразу заўважаеце, калі дзейнічае павышаны каэфіцыент. Якая вашая рэакцыя? Спакойна выклікаеце машыну або чакаеце, пакуль попыт спадзе, а цана выраўняецца? Чытач Onliner вырашыў пачакаць, а заадно паманіторыць, як будзе мяняцца кошт яго меркаванай паездкі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

— Ні для кога ўжо не сакрэт, што ў апошнія тыдні вылавіць машыну «Яндэкс Go» без павышанага попыту амаль нерэальна. У ноч з 16 на 17 снежня я быў у гасцях, дазволіў сабе заседзецца з думкай пра тое, што змагу паехаць на таксі ў любы момант. Калі дайшло да выбару паміж тым, каб застацца, і тым, каб з’ехаць дадому, я адкрыў праграму і трохі ачмурэў: паездка, якая без павышанага попыту каштуе 6−6,5 рубля, цяпер каштавала ў чатыры разы даражэй. Я на заробак не скарджуся, але неяк сам факт такой накруткі і наяўнасць альтэрнатывы абудзілі маю ўнутраную жабу, — расказаў мінчук.

Ён вырашыў чакаць, калі цана знізіцца.

— Вось толькі ўсё выйшла зусім наадварот: за наступныя 50 хвілін я стаў сведкам вельмі цікавага цэнаўтварэння: паслядоўна былі ўзятыя новыя рэкорды ў выглядзе 30 і амаль 35 рублёў за 15-хвілінную паездку па горадзе. Прычым цана змудралася скакаць па 4−5 рублёў у той ці іншы бок цягам літаральна 10 секунд, — апісвае наш чытач.

Ён паспрабаваў адсачыць заканамернасць і, як яму здалося, знайшоў яе ў тым, што кошт павышаўся тады ж, калі павялічваўся час падачы, то-бок, як яму здалося, чым далей ехаць кіроўцу па свайго пасажыра, тым даражэй абыдзецца паездка.

— Чаму гэта ўплывае на цану — для мяне дагэтуль загадка. Мне чамусьці здаецца, што кліент мусіць плаціць за саму паездку, а не за дарогу кіроўцы да яго. Чаго тады так мала налічылі? Кіроўца, можна сказаць, увесь дзень да мяне імкнуўся і ехаў, можна і рублёў 200 папрасіць за паездку ў такім выпадку. І асабліва смешна слухаць чарговага беднага кіроўцу сэрвісу, які скардзіцца на тое, як ён мала тут атрымлівае і яго літаральна абдзіраюць, — лічыць пасажыр.

Скаргу мінчука пракаментавалі ў прэс-службе «Яндэкс Go».

— Самі тарыфы, з якіх складаецца кошт усёй паездкі, не мяняліся. Аднак варта ўлічваць, што на выніковую цану ўплываюць не толькі тарыфы, але і іншыя фактары: напрыклад, аб’ём попыту на паездкі, колькасць свабодных машын на лініі, адлегласць і працягласць паездкі. Чым даўжэйшая паездка, тым яна даражэйшая, а цяпер у ранішнюю і вечаровую гадзіну пік праз заторы і заснежаныя дарогі хуткасць руху аўтамабіляў у цэлым ніжэйшая, — растлумачылі ў «Яндэкс Go».

У традыцыйных службаў таксі павышальнага каэфіцыента не было. Праўда, можна было прачакаць вызваленай машыны сапраўды доўга, а ў асобныя перыяды — бліжэй да Новага года, да прыкладу — не дачакацца зусім. І калі агрэгатары «заходзілі» на рынак, гэта было адным з аргументаў: так, цана можа ўзрасці, затое заўсёды будзе кіроўца, гатовы выканаць заказ.

— Падчас снегападу і дрэннага надвор’я колькасць ахвочых паехаць на таксі шматкроць павялічваецца. Пры гэтым колькасць актыўных кіроўцаў змяншаецца — пры такой дарожнай сітуацыі не ўсе могуць выйсці на лінію. Каб прыцягнуць больш кіроўцаў, у сэрвісе перыядычна дзейнічае павышальны каэфіцыент. Гэта часовая мера, якая дазваляе паехаць на таксі тым, каму гэта трэба тэрмінова. Таму кошт паездкі па адным і тым жа маршруце ў розны час можа адрознівацца, — працягнулі ў прэс-службе «Яндэкс Go».