Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Следчы камітэт 12 студзеня пачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да прадстаўніка аб’яднання былых беларускіх сілавікоў BYPOL Станіслава Лупаносава. Пра гэта паведаміла прэс-служба СК.

Станислав Лупоносов. Фото: t.me/specprosk
Станіслаў Лупаносаў. Фота: t.me/specprosk

Адпаведнае рашэнне ўзгодненае генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.

Дзеянні Станіслава Лупаносава кваліфікаваныя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • 352 (Несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах, што пацягнула нанясенне істотнай шкоды — да двух гадоў пазбаўлення волі),
  • ч.1 арт. 356 (Здрада дзяржаве — ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі),
  • ч.3 арт. 426 (Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы — ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі).

Станіслаў Лупаносаў — сузаснавальнік BYPOL, які менш за год адпрацаваў у 4-м упраўленні ГУБАЗіК, а да гэтага — чатыры гады ва ўпраўленні К МУС (там раскрываюць кіберзлачынствы).

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс».

Разам з абвяшчэннем пра адкрыццё спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства паводле цяперашняга закона лічыцца належным паведамленнем. Усіх іх чакаюць у Мінску ў Цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзе, 19.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.

Як паказала практыка, правядзенне папярэдняга расследавання ў парадку спецвытворчасці займае няшмат часу.