Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  4. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  5. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 6 лютага падпісаў указ «Аб разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў». Дакумент дагэтуль не апублікаваны, але ў Генпракуратуры яго актыўна каментуюць. У прыватнасці, у ведамстве расказалі, што рашэнне камісіі будзе канчатковым.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

У Генпракуратуры расказалі, што камісія, якую ўзначаліць генпракурор Андрэй Швед, будзе разглядаць звароты беларусаў.

«У звароце мусіць быць адлюстраваная інфармацыя пра прычыны, з якіх грамадзянін пакінуў тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, абставіны, у сувязі з наяўнасцю якіх асоба мяркуе, што можа быць прыцягнутая да адміністрацыйнай і (або) крымінальнай адказнасці, жаданне вярнуцца ў Рэспубліку Беларусь і гатоўнасць пасля вяртання выконваць патрабаванні заканадаўства, паважаць дзяржаўныя сімвалы і нацыянальныя традыцыі нашай краіны», — растлумачылі ў ведамстве.

Звароты, якія паступяць, камісія мусіць разгледзіць максімум цягам двух месяцаў. Пры неабходнасці старшыня камісіі, то-бок генпракурор, мае права падоўжыць гэты тэрмін да трох месяцаў.

Па выніках разгляду зваротаў на паседжанні камісіі шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў будзе прынятае адно з наступных рашэнняў:

  • пра інфармаванне грамадзяніна аб адсутнасці ў дачыненні да яго на дату звароту ў камісію распачатага адміністрацыйнага працэсу па правапарушэннях, якія прадугледжваюць спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, нявыкананай пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, распачатай крымінальнай справы, пастановы аб прызнанні падазраваным, прыцягненні ў якасці абвінавачанага;
  • пра мэтазгоднасць адмены абранай у дачыненні да грамадзяніна меры стрымання або замены яе мякчэйшай;
  • пра мэтазгоднасць спынення ў дачыненні да грамадзяніна справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вызвалення яго ад крымінальнай адказнасці ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам;
  • пра інфармаванне грамадзяніна наконт яго працэсуальнага становішча па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, па крымінальнай справе.

Рашэнне камісіі будзе канчатковым, адзначылі ў ведамстве.

Нагадаем, 6 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра стварэнне камісіі для працы з ахвочымі вярнуцца на радзіму. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа. Менавіта камісія будзе вырашаць, могуць беларусы вярнуцца на радзіму ці не.