Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


У Брэсце застрэліўся салдат тэрміновай службы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў сакавіку, калі 20-гадовы хлопец быў у нарадзе, расказалі «Люстэрку» крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

— Ён пару гадоў таму выпусціўся са школы. Як мінімум паўгода ўжо адслужыў, дэмбель мусіў быць ці вясной, ці восенню, — расказаў наш суразмоўца. — Усё здарылася нядаўна, можа, у сярэдзіне сакавіка. Казалі, што быў стрэл у лоб. Усе здзіўленыя, што так здарылася, таму што асаблівых праблем дома ў хлопчыка не было на той момант. Так кажуць тыя, хто з ім камунікаваў. Калісьці ў яго быў балючы разрыў з дзяўчынай. Але гэта адбылося даўно, паступова яго адпусціла, ён усё перажыў і пайшоў далей.

Паводле суразмоўцы, пахаванне загінулага салдата прайшло ціха.

— Усё было шыта-крыта. Яго пахавалі так, што многія ў атачэнні і не ведалі. Пра тое, што ён застрэліўся, пачалі даведвацца пасля пахавання, таму, мабыць, у частцы пра гэта маўчаць. Але ў войску так быць не мусіць, што хлопцы страляюцца ў нарадзе.

Інфармацыю пра гібель салдата «Люстэрку» пацвердзілі яшчэ двое знаёмых маладога чалавека.

— Кажуць, дэталі здарэння хаваюцца. Я была шакаваная проста тым фактам, што ён памёр. Мы ў апошнія гады не размаўлялі, але раней ён здаваўся мне цалкам жыццярадасным чалавекам, хоць многае магло змяніцца, — кажа дзяўчына. — 

Ён быў прыязным, ціхім і спакойным, неканфліктным, трохі дзіўным, але ў тым і была яго абаяльнасць. Не ведаю, як гэта апісаць, — ён проста быў нібыта не з гэтага свету. Хоць, як на мяне, гэта і рабіла яго ім: індывідуальным, пацешным і цікавым.

Паведамленняў пра падобныя інцыдэнты ў афіцыйных крыніцах Міністэрства абароны Беларусі не было.

Нагадаем, удзень 20 сакавіка ў аддзяленні памежнага кантролю «Высока-Літоўск» у Камянецкім раёне знайшлі цела яшчэ аднаго салдата тэрміновай службы. Дзяржпамежкамітэт паведаміў, што 19-гадовы салдат здзейсніў суіцыд. Блізкія сям'і памерлага расказалі «Люстэрку», што загінулы салдат — Роберт Цімафееў, у войску служыў кухарам. Яны не вераць у тое, што хлопец мог здзейсніць самагубства.