Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Падчас аблавы ў Дзяржынску ў гэтыя выходныя сілавікі затрымалі каля 45 чалавек. Большасць з іх пазней адпусцілі. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива zerkalo.io
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

Масавыя ператрусы прайшлі пасля таго, як 31 сакавіка ўздоўж дарогі вывесілі тры сцягі: бел-чырвона-белы, украінскі і палка «Азоў». Побач з імі нібыта знайшлі выбуховае прыстасаванне, паведамляюць праваабаронцы.

Ператрусы праводзіліся супрацоўнікамі САХРа і АМАПа па пастанове, выпісанай пасля «ўстаноўкі муляжа выбуховага прыстасавання на трасе ў раёне Петкавічаў», піша «Вясна».

«Агулам за гэтыя дні (1−2 красавіка. — Заўв. рэд.) затрымалі каля 45 чалавек, але большую частку з іх адпусцілі. Некаторых пакінулі ў мясцовым РАУС. Яны чакаюць судоў па адміністрацыйных артыкулах», — удакладнілі праваабаронцы.

Мясцовыя расказалі «Вясне», што сілавікі прыходзілі да людзей, якія 31 сакавіка праязджалі па трасе міма месца ўстаноўкі сцягоў, а таксама да тых, хто раней затрымліваўся па «палітычных» артыкулах.

«Увечары 1 красавіка дзяржынскія ўчастковыя хадзілі па людзях з „нейкага свайго спісу“ і праглядалі іх тэлефоны», — адзначылі ў «Вясне», падкрэсліўшы, што правяралі жыхароў не толькі Дзяржынска, але і суседніх вёсак.

Толькі за 1 красавіка ў Дзяржынску прайшло каля 30 ператрусаў.

«Затрымліваюць не ўсіх. Запампоўваюць інфармацыю з тэлефона, многіх адпускаюць, нават нічога не адбіраючы. Аднаго чалавека выводзілі з дому з пакетам на галаве і ў кайданках. Многіх правяраюць таму, што яны трапілі на камеры назірання на ўездзе ў Дзяржынск. Пытаюцца, навошта і куды ездзілі. Па некаторых адрасах хадзілі ўчастковыя, правяралі тэлефоны. Амаль усім ставілі нейкі бот, правяралі падпіскі, лайкі, прагляды. Некаторыя расказвалі, што ім паставілі „маячкі“ на аўтамабілі», — паведамілі мясцовыя «Вясне».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, каля 10 чалавек застаюцца ў РАУС.