Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


У аграгарадку Сеніца Мінскага раёна затрымалі айцішніка Дзмітрыя Маставога, які, паводле сцверджанняў сілавікоў, арганізаваў анлайн-трансляцыю далёкага прывада вайсковага аэрадрома Мачулішчы. Пра гэта расказалі 4 красавіка ў эфіры тэлеканала АНТ.

Задержанный Дмитрий Мостовой на фото в центре. Скриншот видео ОНТ
Затрыманы Дзмітрый Маставы на фота ў цэнтры. Скрыншот відэа АНТ

Далёкі прывад — гэта маяк, які знаходзіцца прыкладна за 4 кіламетры ад створу ўзлётна-пасадачнай паласы аэрадрома. Па АНТ паведамілі, што Дзмітрый Маставы нібыта сам напісаў у бот тэлеграм-канала па маніторынгу ваеннай актыўнасці «Беларускі Гаюн» і прапанаваў сваю дапамогу. Ён расказаў, што вокны яго дома ў Сеніцы выходзяць на далёкі прывад аэрадрома Мачулішчы.

«Магу павесіць вэб-камеру на акно і даць доступ. Альбо павярнуць адну з камер відэаназірання на далёкі прывад і даць доступ. Да далёкага прывада ад дома па прамой 900 метраў», — паказалі на дзяржтэлеканале, як сцвярджаецца, перапіску Маставога з тэлеграм-каналам.

У эфіры АНТ паведамілі, што Маставы наладзіў відэатрансляцыю далёкага прывада з ноўтбука дачкі праз відэазванок у Skype.

«Маставы падключыў ноўтбук дачкі, камера працавала праз Skype, а праграму наладзіў так, што званок прымаўся аўтаматычна, і суразмоўца адразу ж бачыў, што адбываецца на аэрадроме. Два тыдні анлайн — з 26 студзеня да 10 лютага — трансляцыя будзе ісці бесперапынна, суткамі», — расказалі па дзяржТБ.

Паводле версіі сілавікоў, потым айцішнік наладзіў і трансляцыю з камеры відэаназірання, якую ўсталяваў на даху дома.

Затрымалі Маставога 26 лютага па падазрэнні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і замаху на дзяржздраду. У эфіры АНТ сцвярджаецца, што яго схапілі ў той момант, калі ён забіраў відэакамеру з хованкі каля АЗС «Газпрамнафта» на 11-м кіламетры трасы М2.