Балы ЦЭ ў асабістым кабінеце правільныя, перападліку не будзе. Пра гэта паведаміў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк, піша БЕЛТА.
— Перападліку вынікаў ЦЭ не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат ЦЭ, — заявіў Міксюк журналістам.
Пры гэтым ён дадаў, што ў РІКВ пачала працаваць гарачая лінія па пытаннях вынікаў цэнтралізаванага экзамену. Тэлефанаваць можна ўжо сёння на нумар + 37 517 311−00−08. Лінія будзе працаваць штодня з 9.00 да 17.00, абед — з 13.00 да 14.00.
Нагадаем, вынікі ЦЭ па рускай і беларускай мове прыйшлі раніцай 29 траўня. Школьнікі і іх бацькі лічаць, што ў разліках былі памылкі — за адзін-два няправільныя адказы здымалі 15−20 балаў. Як расказвалі нашыя чытачы, па тэлефоне РІКВ казаў пра збой у сістэме і абяцаў пералічыць вынікі.