Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігар Шуневіч далажыў Аляксандру Лукашэнку сваё рашэнне праблемы з бурымі мядзведзямі. Ён прапанаваў «прыбіраць некаторую колькасць звера», перадае БЕЛТА.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Адным з пытанняў падчас сустрэчы стала рэгуляванне колькасці нармаваных відаў паляўнічых жывёл і жывёл, унесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

«Усім вядомая тэма бурага мядзведзя. Менш вядомая тэма рысі, — адзначыў кіраўнік БТПР. — Мы далажылі свае прапановы ў гэтай частцы, не прапаноўваючы экстрэмальныя рэчы, загадзя непапулярныя, але рашэнні, якія дыктуе само жыццё».

«Разумнае выкарыстанне гэтых відаў прапанавана ажыццяўляць шляхам рэгулявання іх колькасці, не адкрываючы паляванне на іх. То-бок там, дзе залішняя колькасць бурага мядзведзя і ён перашкаджае жыццядзейнасці чалавека, прапанавана прыбіраць некаторую колькасць звера для таго, каб ураўнаважыць, зрабіць баланс паміж інтарэсамі чалавека і жывёл», — сказаў кіраўнік БТПР.

Калі пайшлі ўдакладняльныя пытанні, пра якое прыбіранне гаворка, то Шуневіч адказаў: «Колькасць мядзведзя галапуе ў нас у краіне. Яго ўжо больш за 700 (асобін. — Заўв. рэд.) дакладна, хоць гадоў дваццаць таму было 150. Нашая задача — атрымаць дакладнае разуменне ад нашай навуковай грамадскасці, якая аптымальная колькасць мядзведзя мусіць быць на нашай тэрыторыі, якая дазволіла б нам адкрываць на яго паляванне. Паколькі гэтая аптымальная колькасць сёння не выведзеная, мы кажам: давайце мы будзем рэгуляваць колькасць там, дзе яе вельмі шмат, дзе ён перашкаджае жыць».

Паводле яго словаў, гаворка ідзе толькі «пра рэгуляванне колькасці»: «Гэта не значыць, што мы адкрыем паляванне. Гэта „чырванакніжнік“».

«Але калі ёсць яго залішняя колькасць, трэба пэўную колькасць адстраляць, асабліва праблемных звяроў, якія заходзяць у населеныя пункты, на пасекі, якія ўжо сёння траўмуюць людзей», — перакананы кіраўнік БТПР.

Мядзведзі ў Беларусі

Сёлета беларусы часта паведамляюць пра сустрэтых імі мядзведзяў. Жывёлы гуляюць па вёсках, трапляюцца ў лесе і ля трасаў, разбураюць вуллі.

У апошнія гады гэтыя буйныя драпежнікі моцна распладзіліся. Маладыя мядзведзі рассяляюцца па краіне. Жывёл у краіне не менш за 700 асобін.

Беларускіх мядзведзяў спецыялісты лічаць спакойнымі ў дачыненні да людзей. Да прыкладу, пяць гадоў таму пад Віцебскам мядзведзь вырашыў напасці толькі пасля таго, як яго пагладзілі і вынеслі варэнне. А апошні выпадак агрэсіўных паводзін быў зафіксаваны гады два таму. Мядзведзь кінуўся на 70-гадовага паляўнічага, таму давялося стрэліць. Дзеянні чалавека апраўдалі, бо да «чырванакніжніка» заставалася менш за 10 метраў.

Паводле навукоўцаў, мядзведзя можна лічыць жывёлінай, якая ўяўляе небяспеку, калі ён увесь час ходзіць дзесьці ў населеным пункце. А калі жывёліна «заскочыла і гэтак жа хутка ўцякла», то гэта нармальна і бяспечна.