Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Гомельскі абласны суд 6 лютага пачаў разглядаць справу трох мясцовых жыхароў, якіх абвінавацілі па некалькіх «палітычных» артыкулах, паведамляе «Флагшток».

Фото: с сайта flagshtok.info
Фота з сайта flagshtok.info

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Абвінавачаныя — Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца пад вартай. Іх і яшчэ аднаго гамяльчаніна жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 года. Тады сілавікі заявілі, што падчас адпрацоўкі гаражнага кааператыву раскрылі «злачынную групу», якая збіралася ў гаражы, і назвалі хлопцаў «спящей ячейкой экстремистов».

У гаражы нічога не знайшлі, акрамя забароненай уладамі сімволікі (БЧБ-сцяг, намаляваны на цагліне герб «Пагоня»), але заявілі, што затрыманыя нібыта «выношвалі планы па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі», «распальвалі варожасць у інтэрнэце» і «мелі замежныя сувязі з тэрарыстычнай арганізацыяй» (размаўлялі з добраахвотнікамі, якія ваююць на баку Украіны).

Пазней сілавікі апублікавалі «пакаяльнае» відэа з затрыманымі, у якім прымусілі сказаць, што хлопцы стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля нападу Расіі на Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, акрамя таго, яны пісалі «няправільныя» каментары.

Іх абвінавацілі ў спрыянні «экстрэмісцкай» дзейнасці, стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» альбо ўдзеле ў ім і ў абразе Лукашэнкі.

Судзяць трох затрыманых, пра чацвёртага пакуль няма інфармацыі.